Новы фільм беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы атрымаў сваю першую ўзнагароду.
Фільм “Мне трэба поціскаў” (2019) адзначаны Адмысловай узнагародай журы ў конкурсе кароткага метру на адным з самых прэстыжных і старых фестываляў дакументальнага кіно ў Еўропе – Кракаўскім.
Гэта гісторыя 92-гадовай Валянціны, якая клапоціцца аб паралізаванай ад нараджэння дачцэ.
У гэтым годзе Кракаўскі фестываль праходзіў у анлайн-фармаце. Фота з 2019 года, калі фестываль праходзіў у офлайне, і Андрэй Куціла атрымаў узнагароду як лепшы рэжысёр польскага конкурсу за фільм “Сума”.