Глядзіце ў лістападаўскім нумары!
✴️ Каляровы партрэт Язэпа Семяжона Аўтар А.Прынькова Язэп Семяжон (Семяжонаў Іосіф Ігнатавіч) — выдатны беларускі перакладчык, пісьменнік, крытык, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Нарадзіўся 16 лістапада 1914 года ў вёсцы Пятровічы Ігуменскага павета (цяпер Смалявіцкі раён Мінскай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў рахункаводам у калгасе. У 1931 годзе паступіў на драматургічныя курсы ў Мінску, і праз некаторы час учарашні вясковы юнак стаў акцёрам Трэцяга беларускага дзяржаўнага тэатра (вядомы таксама як вандроўны тэатр ці трупа Галубка). У 1934—1938 гадах вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. У студэнцкі час надрукаваў на старонках газеты «Літаратура і мастацтва» свой першы паэтычны пераклад (з паэзіі Джорджа Байрана).
Служыў у Чырвонай Арміі: быў курсантам афіцэрскай школы ў Маскве, камандзірам узвода разведвальнага палка. Удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь, савецка-фінскай вайне, дзе атрымаў раненне. Да сакавіка 1942 года знаходзіўся на Заходнім фронце, у 1942—1945 гадах быў ваенным перакладчыкам. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума медалямі «За баявыя заслугі», медалямі «За абарону Масквы», «За ўзяцце Кёнігсберга» і інш.
Пасля вайны — перакладчык, рэферэнт разведаддзела штаба Беларускай ваеннай акругі. З 1953 года быў на выкладчыцкай працы ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы (да 1960 г.), потым выкладаў замежныя мовы ў БДУ (1961—1975), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь».
Пайшоў з жыцця 16 жніўня 1990 года.
Язэп Семяжон — паліглот (ведаў больш за 25 замежных моў). Майстар, класік беларускага мастацкага перакладу. Перакладаў больш чым з трыццаці моў. Большую частку з літаратурнай спадчыны складаюць пераклады з заходнееўрапейскіх моў — творы Роберта Бёрнса, Уільяма Шэкспіра, Бертольда Брэхта, Генрыха Гейнэ, Дантэ Аліг'еры, Джорджа Байрана, Джані Радары, Уолта Уітмена, Джона Кітса і інш. Шмат увагі аддаў Язэп Семяжон перакладам твораў славянскіх паэтаў. Так, па-беларуску ён пераўвасобіў вершы і санеты, паэму «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча.
Сапраўднай падзеяй культурнага жыцця Беларусі стаў пераклад лацінамоўнай паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра (гэты пераклад прапануецца ў школьным курсе беларускай літаратуры ў ІХ класе).
✴️
Фотаздымак помніка Яну Скрыгану (1905—1992) побліз вёскі Гарадзішча Слуцкага раёна (каля былога фальварка Хваявіца Слуцкага павета). Адкрыты 19 лістапада 2023 года.
Фота Т.І.Корзун.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅ Падпісацца на І паўгоддзе 2025 года: Белпошта (да 25 снежня)
Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» (да 18 снежня)