праКiно па-беларуску


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


фільмаў шмат, а часу у нас небагата. беламуві дапаможа не губляцца ў свеце актуальнага кіно і навінаў з кінафэстаў і ўзнагарод - ад "Оскара" да "Лістапада". пішу толькі пра тое, што варта паглядзець.
прапановы: @newspolatsk

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


усе ў захапленні ад трэйлера новай стужкі Джэймса Грэя Ad Astra з Брэдам Пітам, Ліў Тайлер і іншымі зоркамі.

а пакуль чакаем верасневай прэм'еры, можна паглядзець цудоўны як па мне фільм гэтага ж рэжысёра Two Lovers з Хаакінам Феніксам і Гвінет Пэлтроў. там быццам бы па Дастаеўскаму, але не зусім

https://www.youtube.com/watch?v=nxi6rtBtBM0&feature=youtu.be


дапамагаць Пенелопе будзе Хаўер Бардэм. так што ў нас сямейны дуэт


Адкрываць кінафестываль у Канах сёлета будзе стужка "Усе ведаюць" іранца Асгара Фархадзі. У галоўнай ролі Пенелопа Круз. 12 красавіка даведаемся праграму, а сам фестываль пройдзе ў траўні.


Сёння ноччу раздадуць "оскараў". Калі вы ўсё-ткі будзеце спаць, а не глядзець доўгую цырымонію - вось вам вынікі. Штосьці мне падказвае, што адгадаю амаль ўсё (па шчырасці, хочацца нічога не адгадаць!):

Лепшы фільм: "Тры білборды..." (я б аддаў "Ледзі Бёрд" ці "Форме вады");
Лепшы рэжысёр: Гільерма дэль Тора за "Форму вады" (я згодны. ну ці Грэта Гервіг)
Мужчынская роля: Гэры Олдман за "Цёмныя часы" (мне больш спадабаўся Дэніэл Дэй Льюіс); другі план - Сэм Рокуэл за "Тры білборды".
Жаночая роля: Фрэнсіс Макдорманд (згодны, але і Марго Робі класная); другі план: Элісан Джэні за "Я, Тоня".

Сцэнар: арыгінальны: "Тры білборды" (прыгожа было б аддаць "Прэч" ці "Ледзі Бёрд")
адаптаваны: "Заві мяне сваім імем" (мне спадабаўся "Гора-творца").

Музыку да фільма аддадуць "Форме вады", мульцік - "Коко", некалькі тэхнічных намінацыяў - новаму "Бягучаму па лязе" і "Дзюнкерку". Замежны фільм: няўдалай "Фантастычнай жанчыне" з Чылі ("Пра цела і душу").

Па агульнай колькасці статуэтак наперадзе можа аказацца нават не "Форма вады" з яе 13 намінацыямі, а тыя ж "Білборды".

Прыемнага прагляду!


​​Лепшая мужчынская роля. Таксама паспелі паглядзець на чатырох з пяці намінантаў на "Оскар": 1) Дэніэл Дэй-Льюіс - чарговая шэдэўральная праца ад жывога генія. У прынцыпе, калі вы пачынаеце цікавіцца добрым кіно - фільмы з гэтым акторам найлепшыя. Асабліва "Нафта". Але і ў сёлетняй "Фантомнай нітцы" ён пераўвасабляецца як ніхто іншы. 2) Гэры Олдман. Гэты дзядзька пераможа. Пра яго Чэрчыля ў "Цёмных часах" ужо ўсе напісалі. 3) Дэніэль Калуйя. Безумоўна, адно з акторскіх адкрыццяў кіносезону. Як фільм "Прэч", так і яго галоўны герой. Дыяпазон эмоцыяў у стужцы ад персанажа Калуйі проста зашкальвае. 4) Цімаці Шаламэ. Здаецца, хлопчык проста гуляе самога сябе. Што ў "Заві мяне сваім імем", што ў "Ледзі Бёрд". Атрымліваецца міленька, але не больш за тое.


Хутка "Оскар". Паглядзеў тут 4 з 5 намінантаў на "Лепшую стужку на замежнай мове". Калі коратка: 1. "Пра цела і душу" - мой фаварыт, які дакладна не выйграе. Занадта прыгожа і інтымна для гэтай узнагароды; 2) "Нелюбоў" - будзе здорава, калі пераможа. Мастацкія якасці стужкі не выклікаюць сумневаў; 3) "Квадрат" мне дужа не спадабаўся. Надакучыла гэтае маралізатарства. Але пасля атрымання шведамі Канскай галінкі і еўрапейкага "Оскара" усё можа быць; 4) "Фантастычная жанчына" - фільм-расчараванне. Наколькі класная першая стужка Себасцьяна Леліо з Чылі "Глорыя", настолькі сумная гэтая. Некалькі моцных ідэяў не склаліся ў гісторыю.


​​Каб вы не забываліся на тое, што самыя лепшыя фільмы ў Галівудзе ўсё ж здымалі гадкоў гэтак 60-70 таму, паглядзіце на выходных "Усё пра Еву" 1950 года. Шэсць "оскараў" і канская галінка за лепшую актрысу, чароўныя Бэт Дэйвіс і Эн Бакстэр у галоўных ролях і Мэрылін Манро ў маленькай, але яскравай ролі другога плана.

Гэта рэдкі выпадак, калі ў жаночай кінагісторыі і мужчыны не выглядаюць прымітыўнымі. Але перш за ўсё гэта стужка пра яе - маладую і прыгожую Еву, якая з'яўляецца ў жыцці старэючай брадвейскай зоркі быццам бы для таго, каб проста быць побач са сваім ідалам.

А далей мы даведаемся ўсё пра Еву і многае пра тое, што адбываецца па-той бок Галівуда і амерыканскай кінаіндустрыі (хоць кіно і пра тэатральных актрыс). У тым ліку і тое, што ў самай драматычнай барацьбе перамагае не заўсёды той, хто атрымлівае ўзнагароду.


Намінанты на "Оскар" абвешчаны. Калі вы сачылі за маім каналам, то палову галоўных намінантаў ужо пабачылі. Пяць галоўных вынікаў:

1. 13(!) намінацый для "Формы вады" Гільерма дэль Тора.
2. У "Дзюнкерка" - 8, "Трох білбордаў" - 7, "Цёмных часоў" - 6, "Ледзі-птушкі" - 5. Але я мог нешта і прапусціць.
3. Фільм Джэймса Франка "Гора-артыст" фактычна праігнаравалі. Вось і гадайце, ці звязана гэта з гісторыяй пра харасмэнт.
4. Макдона ("Тры білборды...") не атрымаў намінацыі за лепшага рэжысера. Так што білборды могуць і не атрымаць узнагароду за лепшы фільм.
5. Мой улюбёны фільм мінулага года "Пра цела і душу" з Венгрыі намінаваны на "Лепшы фільм на замежнай мове" разам са Звягінцавым ("Нелюбоў") і Остлундам ("Квадрат").

Сама цырымонія адбудзецца 4 сакавіка. Увесь спіс: http://telegra.ph/Nam%D1%96nanty-na-Oskar-2018-01-23


​​Я неяк не ўспомню на вялікім экране расійскага роўд-муві. Тым больш якаснага. Але вось супербагаты на добрае кіно год у нашых суседзяў падараваў і такую стужку. Прычым зняў яе дэбютант Аляксандр Хант. Галоўны герой - просты хлопец з завода Віцька Часнок - нечакана даведаўся пра тое, што яго бацька (Лёха Штыр) жывы і нават жыве недалека. Толькі праблема ў тым, што Віцька цярпець яго не можа. І ў яго ёсць на тое прычына. Але "кватэрнае пытанне" ўносіць карэктывы ў рэакцыю сына і той пагаджаецца правесці з бацькам час - адвезці яго ў дом інвалідаў. Тут і пачынаецца Адысея, якая зменіць абодвух герояў.

Візуальные багацце стужкі хто-ніхто параўноўваў нават з фільмамі Вонга Кар-Вая, гульню жанраў - з Таранціна ў лепшым яго праяўленні. Але ёсць тут нешта і зусім эксклюзіўнае - 31-гадоваму рэжысёру ўдаецца паказаць вечную гісторыю і пазнавальныя дэкарацыі сучаснай Расіі без пафасу і настаўленняў Звягінцава (тут і Серабракоў куды цікавейшы, чым у "Левіяфане") ды прыцягнутага за вушы аптымізму Хлебнікава ў "Арытміі". Але і песімістычным гэтае кіно не назавеш, наадварот, глядзець яго надзіва лёгка і прыемна: адчуваеш нейкую этнаграфічную асалоду ад саўндтрэка, лексікі і гумару розных адценняў чорнага.

Не чакайце ад фільма палітычных алюзій, крытыкі лібералізма ці аўтарытарызма - проста атрымлівайце асалоду ад яркіх, вясёлых, а бліжэй да фінала і драматычных, замалёвак.


​​Хочаце сапраўды класны фільм на каляспартыўную тэматыку? Не пра баскетбол. А такі, дзе героі не плоскія, а ідэалагічнае выхаванне не з'яўляецца галоўнай задачай аўтараў, дзеля дасягнення якой можна заплюшчыць вочы на рэальныя факты.

"Я, Тоня" - гэта перш за ўсё чорная камедыя, але з моцным драматычным складнікам. Форма тут не менш экстравагантная чым змест (прыхільнікам Таранціна стужка павінна спадабацца). Але ці можна было распавесці гісторыю фігурысткі Тоні Хардзінг па-іншаму. Колькасць скандалаў, звязаных з ёй, ці не перавышае колькасць заваяваных медалёў, а інцыдэнт з нападам на галоўную канкурэнтку сапсаваў фігурыстцы спартыўную рэпутацыю.

Тым не менш, на ўручэнні "Залатых глобусаў" Хардзінг была за адным столікам са стваральнікамі і актрысамі фільма (яе пераканаўча увасабляе на экране прыгажуня Марго Робі) і разам з імі святкавала перамогу ў адной з намінацый. Бо "Я, Тоня" - гэта не пра міфічных герояў са спартыўнага Алімпа, а пра жывых людзей.


У амерыканскім Сандэнсе, штат Юта, 18 студзеня пачынаецца чарговы фестываль незалежнага кіно. Прынята казаць пра тое, што фэст у Сандэнсе стаў асабліва ўплывовым толькі ў апошнія гады, але гэта не зусім так. Напрыклад, у 1985 годзе там перамагалі браты Коэны са сваім дэбютам Blood Simple, а у 1989 там заявіў пра сабе Стывен Содэрберг (sex, lies and videotape).

Але недзе з 2009 года маладыя ідалы кінаіндустрыі выходзяць з Сандэнса ці не часцей, чым з кансерватыўных Канаў ці Венецыі. Вось толькі некаторыя з іх: Кэры Фукунага (зняў True Detective), Бры Ларсан (Оскар за Room у 2015), Дэмьен Шайзэль (Whiplash ды La-La-Land), Джэніфер Лоўрэнс і шмат хто яшчэ.

Сандэнс-2018 ужо абвесціў сваю праграму. Імёны большасці ўдзельнікаў нам яшчэ нічога не кажуць, але ёсць і цікавыя працы ўжо выбітных асоб. Так, як рэжысёры дэбютуюць Ітан Хоўк (зорка трылогіі Лінклэйтэра і яшчэ дзясятка добрых стужак), Пол Дано і Ідрыс Эльба. Акцёрамі ў асобных стужках будуць Крысцін Сцюарт, Хлоя Грэйс Морэц, Джэйк Джыленхол, Лора Дэрн, Армі Хамер, Эль Фанінг і будучы лаўрэат Оскара Сэм Рокуэл.

Самыя шматабяцальныя сінопсісы ў псіхалагічнага трымценніка пра знакамітую Лізі Бордэн і драмы пра выхавацельку ў дзіцячым садку, якая будзе апантаная адным з дзяцей. Па-за конкурсам у Сандэнсе пакажуць новую стужку Гаса Ван Сэнта з Хаакінам Феніксам і Руні Марай. Гэта будзе гісторыя 21-гадовага хлопца, які быў паралізаваны пасля аўтакатастрофы.


​​"Таямніца Како" пачынаецца як самы звычайны мульцік - тут табе і жарты, і хлопчык, што марыць граць на гітары, і гарэзлівы сабачка Дантэ, імя якога падказвае ўважліваму гледачу, што ўсё не так проста. І сапраўды, хутка мы апынемся ў свеце мерцвякоў, каб разам з галоўным героем адшукаць яго родзіча-музыку. Праўда, на пекла мексіканскі свет памерлых не дужа падобны, як і мультфільмы Pixar не зусім падобныя на звыклыя дзіцячыя кінаатракцыёны з машынкамі і пакемонамі.

Кампанія, якая стварыла "Валі" і "Галаваломку", ізноў забярэ Оскар. Там любяць узнагароджваць "дарослую" анімацыю, але ў выпадку з "Како" гэта будзе вельмі слушна, бо з вышыні пражытых гадоў (іх у мяне не так шмат пакуль, выбачайце на пафас) сэнс мульціка ўспрымаецца больш востра. Вы абавязкова ўзгадаеце падчас прагляду ўсіх сваіх бабуляў і дзядуляў, а напрыканцы ў вас будуць балець вочы. Так што не стрымлівайцеся і проста паплачце)

"Светлыя, светлыя нашы памерлыя".


​​Адзін з лепшых режысерскіх дэбютаў 2017-га, які пачаў сваю дарогу з фестываля незалежнага амерыканскага кіно ў Сандэнсе, а затым патрапіў у паралельную праграму Канскага фэсту - стужка "Паці Кейкс".

Ну хто з вас не згодзіцца з тым, што галоўная культурная з'ява мінулага года - рэп і батлы. Але да нас яны даходзяць часцей з расейскім кантэкстам, дзякуючы розным оксіміронам. Душа ж рэп-музыкі жыве за акіянам. У тым ліку ў гераіні фільма, якая марнуе час у такім сабе раёнчыку, марыць пра сцэну і піша класныя тэксты.

Па дарозе да фінала стужкі, Паці Кейкс знаходзіць каханне, натхненне, сяброў і руйнуе аўтарытэты. Матывацыйны складнік фільма вельмі моцны, саундтрэк цудоўны (я звычайна не слухаю рэп!), акцерам-дэбютантам верыш. Магчыма, нашаму гледачу будзе цяжкавата інтэгравацца ў дэкарацыі амерыканскага андэрграунду, але калі атрымаецца - асалоду атрымаеце. Адзіны мінус (а для кагосьці плюс - залішняя меладраматычнасць).


​​Іронія лёсу - высокабюджэтны і грандыёзны "Дзюнкерк" Крыстафера Нолана рызыкуе саступіць у барацьбе за ўзнагароды адносна маленькай стужцы, якую можна было б назваць "Па той бок ад Дзюнкерка" - драме "Цёмныя часы" пра падзеі траўня 1940 года ў жыцці Чэрчыля і ўсёй Брытаніі.

Месцамі залішне пафасная, часам да слёз сентыментальная, гісторыя трапна б'е ў самыя балючыя кропкі гледача. Мы, як тая маладая сакратарка ў пачатку стужкі, трапляем да самога Чэрчыля - прамалінейнага, крыху ненармальнага, але геніяльнага - і разам з ёй праходзім шлях ад страху магчымай паразы да ўпэўненасці ў перамозе. А калі некаторыя сцэны будуць здавацца вам залішне прадказальнымі - ну а як інакш, гэта ж гістарычны фільм.

І асобна пра самога Чэрчыля, якога бліскуча адыграў Гары Олдман. Гэта амаль стоадсоткавы "Оскар". Цяпер я (і не я адзін) буду ўяўляць брытанскага прэм'ер-міністра менавіта такім. Няхай выбачаюць іншыя патэнцыйныя намінанты: гэты і гэты, але ім прыйдзецца пачакаць больш светлых часоў;)

p.s. Прауда, я яшчэ не бачыў новага Пола Томаса Андэрсана. Кажуць, Дэніэл Дэй-Льюіс таксама цудоўны.


​​Для тых, хто глядзіць не толькі Галівуд, у мяне ёсць проста абавязковы для прагляду фільм. Нарвежская драма "Тэльма", якую зняў Трыер (не той, пра якога вы падумалі). Стужка мімікруе пад фільм жахаў, але ніякіх монстраў там няма. Магчыма, адзіны - гэта сама галоўная гераіня. Дзяўчынка, якая едзе вучыцца і пакідае гіперрэлігійных бацькоў, сутыкаецца са светам, якога раней не бачыла. І гэта не проста ўзроставыя цяжкасці сталення. Тут вам і адсылкі да Хічкока, і да олдскульных трымценнікаў 70-х.

Асобны рэверанс - аператару, які нібы перанес Нарвегію, якой бы яе ўяўляем, на вялікі экран. Дзіўным чынам "Тэльма" пераклікаецца з яшчэ адным вартым ўвагі еўрапейскім фільмам 2017 года - хорарам "Сырое", які (а гэта рэдкаць для жанра) быў прэзентаваны на Канскім кінафестывалі, няхай і не ў асноўнай праграме. Але пра яго ў іншы раз.


​​Гільерма дэль Тора, як па мне, заўсёды цудоўны. А "Лабірынт Фаўна" ўвогуле непаўторны. Але для таго, каб зрабіць сапраўдны фільм-сенсацыю, яму трэба было стаць не такім сур'езным, як звычайна. І ў "Форме вады" нарэшце ёсць усе складнікі поспеху.

Гэта ці не вяршыня майстэрства мексіканскага казачніка: у дадатак да звыкла моцнай гісторыі тут ёсць гумар і тонкая сентыментальнасць, трапны саўндтрэк і выдатны каст. Яго герой - бог насельнікаў Амазонкі - трапляе ў свет людзей, каб выратаваць толькі адну з нас у фільме, але разам з гэтым ён удыхае надзею ў кожнага гледача, які здольны зрабіць намаганне, каб пачуць таго, хто размаўляць не можа.

"Форма вады" - галоўны канкурэнт "Трох білбордаў..." Макдоны на "Оскары". У Венецыі дэль Тора перамог, пабачым, што будзе ў Галівудзе. Паглядзець "Форму..." ў Беларусі можна ад 18 студзеня.


​​Уявіце сабе найгоршы фільм на свеце. А цяпер уявіце фільм пра тое, як яго здымалі. Джэймс Франка, якога ўчора ўсё ж абвінавацілі пяць жанчын, паспеў зрабіць дужа вясёлую стужку пра прыгоды таямнічага паляка Томі Вайсо у Галівудзе, які растраціў на здымкі уласнага шэдэўра каля 6 млн даляраў, каб потым сабраць у пракаце 1,5 тысячы.

У Вайсо атрымалася так сабе, а у Франка - наадварот. "Гора-творца" - адна з найлепшых камедый сезона, так што аматарам жанра паглядзець вельмі раю. Цікава толькі, ці перашкодзіць цяпер фільму на "Оскары" чорны піяр рэжысёра... Шкада. Дарэчы, у нашых кінатэатрах паказваць яго і так не збіраліся.


​​Мне падабаецца Грэта Гервіг. Яна класная у фільмах Баумбаха і не толькі. І вось таленавітая дзяўчына робіць свой першы фільм і адразу ж забірае "Залаты глобус". Першая з рэжысёраў-жанчын за доўгі час. Пра што яе "Ледзі Бёрд"?

Гісторыя бунтаркі, якая вырасла з аднапавярховай Амерыкі і хоча ў "Вялікі яблык". Месцамі наіўная, пераважна смешная (у самым добрым сэнсе слова), а зрэдку і дужа сур'ёзная стужка пра вечнае: бацькоў, што не разумеюць дзяцей, і дзяцей, што пачынаюць сумаваць па маме, калі пакідаюць яе. Магчыма, наш глядач не счытае ўсіх алюзій і метафар, але фільм не расчаруе.


​​Мужчынская версія гісторыі пра "Жыццё Адэль", якая так усіх зачаравала ў 2013 годзе. Толькі ў італьянскім фільме, пра які ўсе гавораць, падзеі адбываюцца крыху раней за сучаснасць, а героі жывуць у атачэнні эліністычных дэкарацый, персікавых дрэваў і за кавай абмяркоўваюць Геракліта. На фоне ўсяго гэтага гісторыя кахання ў "Кліч мяне сваім імем" губляецца, як па мне.

Безумоўна, акцёры цудоўныя. Цімаці Шаламе можа нават адхапіць намінацыю на "Оскар", але адчуваецца за ўсім гэтым нейкая штучнасць і мрамарнасць. Але рэйтынгі высокія, крытыка ў захапленні - таму паглядзець стужку трэба. Асабліва тым, хто закаханы проста зараз.


​​Абсалютны хіт Галівуда у гэтым сезоне - новая стужка ад самога Марціна МакДоны. Ага, таго самага, які распавёў, як можна "Залегчы на дно ў Бруге". Фільм "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры" (ужо назва заслугоўвае таго, каб на кіно звярнулі ўвагу!) - гэта гарачая сумесь чорнага гумару і драмы маці, якая згубіла дзіця. Тут проста непаўторная Фрэнсіс Макдорманд у галоўнай ролі (жонка кагось з Коэнаў, памятаеце "Фарго"-фільм, а не серыял). Але напэўна самы класны там Сэм Рокуэл. За ім сачыць тут - асаблівая асалода.

"Білборды" з верагоднасцю 90% збяруць найбольш намінацый на "Оскар", яны перамаглі ўсіх у Таронта і на "Залатым глобусе". І гэта той выпадак, калі з меркаваннем крытыкаў і прэсы не хочацца спрачацца.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

34

obunachilar
Kanal statistikasi