🤔 Як адзначыць Дзень роднай мовы? Расказваем
Сёння, 21 лютага, адзначаецца
Дзень роднай мовы. Гэта выдатная нагода, каб прысвяціць нашай родненькай беларукай мове гэты дзень. Сабралі для вас колькі ідэй, як можна адзначыць свята:
💬
Размаўляйце па-беларуску – нават калі звычайна не карыстаецеся мовай штодня, сёння добры момант пачаць!
Можна перапісвацца з сябрамі сёння па-беларуску, напрыклад.
Калі зусім страшна, выберыце два-тры словы, каторымі карыстаецеся найчасцей, і замяніце іх беларускімі. Няхай сёння пануе, напрыклад, “дзякуй”, “калі ласка”, “анягож” і г.д.
📲
Змяніце мову на дэвайсах. Калі, вядома, маецца такая магчымасць.
📚
Прачытайце што-небудзь на беларускай мове – няхай гэта будзе верш, апавяданне ці раздзел з любімай кнігі. Калі не страшна, то і навіны можна, але асцярожна.
📺
Паглядзіце фільм ці серыял на беларускай мове – гэта можна зрабіць, напрыклад, на
Кінакіпе, дзе больш за 1000 фільмаў і серыялаў па-беларуску. А калі хочацца свайго - скарыстацца
падборкай ад sojka.io 🎶
Паслухайце беларускую музыку – ад этна да сучаснага інды! Шукаеце натхненне? Naka, Лявон Вольскі, NAVIBAND, РСП і безліч добрай музыкі.
Годную падборку слаў, напрыклад, КЛІК 📝
Напішыце допіс ці паведамленне па-беларуску – падзяліцеся любімымі словамі або вершам у сацсетках.
🎧
Паслухайце беларускую аўдыякнігу – заходзьце на
audiobooks.by і акуніцеся ў магію жывога беларускага слова! Працягваем слухаць сваё і адзначым гэтае свята разам!
Няхай Дзень роднай мовы будзе кожны дзень ❤️
А як вы адзначаеце Дзень роднай мовы?