#От_подписчика
З Новым Годам!
Так, спраў у нас цяпер багата -
Жыве трывогай наш народ...
Але давайце мы пра свята,
Бо хутка-хутка Новы год!
Уявіце - Баль!
Сабралісь шышкі,
Яліна зіхаціць агнём,
Вядучы кліча: "Ну, дзяцішкі,
Каго мы зараз пазавём?”
Чакаюць госці "гвоздзь праграмы",
І добра ведаюць усе,
Што з'явіцца той самы-самы,
І падарункі прынясе.
Шансон заціх і больш не грае,
Ніхто не скача ўразнос,
І грамада гучней гукае:
"Ну дзе ж ты, Дзедушка Мароз!"
У цішыні адкрылісь дзверы,
І з цемры ў залу да стала
З мяшком, вялізарным без меры,
Паважна постаць падышла...
Тут як бы свет перавярнуўся -
"Ну вы даёце, ё маё!"-
Адзін шампанам папярхнуўся,
Другі сеў ў міску з аліўё!
Карціна Рэпіна: "Не ждалі"...
І што за страшны гэта знак?
Каб Фрэдзі Кругер быў у зале,
То мо б жахнуліся не так!?
Чырвона шапка з белым кантам,-
-О, Божа, як нам перажыць!?
Чырвоны нос і барада там
Бялюткая пад ім ляжыць,
Кажух чырвоны, адмысловы,
Падбіты снегам, аж зіхціць!-
Заселі тут у горлах словы,
І гоман у мамент заціх.
-Хто дапусціў яго у залу,
Чырвона-белы сімвал зла!?-
Ўсе языкі як завязалі,
І хваля страху напаўзла...
Бо быў загад - чырвона-белы
Знішчаць патрэбна ўдзень і ўноч,
Паўсюды, страшна, атрапела,
Адкінуўшы сумненні проч!
Даўно усім ужо сказалі,
Што бел-чырвоны сцяг нячысты!
І дадалі, маўляў, калісьці
Хадзілі ў нас пад ім фашысты.
-Мароз - фашыст!?-
-А вы не зналі?
Не ведалі колькі гадоў,
Калі раней яго страчалі
І пілі разам - будзь здароў!!!
Цяпер вам без яго на лавах
Сустрэць прыдзецца Новы год!
То можа хлопцы ў балаклавах
Вам тут наладзяць карагод?
Майстры лізнуць і падкаціцца,
Каб лепей выканаць загад!
Але ўспаміны пра дзяцінства
Вы не завернеце назад...
Пагасла ёлка, свечкі дымам
Капцяць,
Не зладзіўся банкет…
Ніхто не ўспомніць,
А шчаслівым
Калі ён быў з маленькіх лет?
Не ўспомніць вам, як да паўночы
Цягнуўся доўга-доўга час,
І Дзед-Марозавыя вочы
Ніколі не пужалі вас.
Ну вось, панове, дажыліся:
Замаляваўшы дзень учарашні,
Вам зараз "Дзед Мароз, з'явіся!!!"
Не то што крыкнуць - думаць страшна.
УснеГаВік --
➖➖➖➖➖➖➖➖
Мнение народа LIVE > > > Перейти