На в’етнамскіх грошах намаляваны стары трактар “Беларусь.” Купюра вартасцю ў 200 донг амаль выйшла са звароту, але ў кашальках некаторых в’етнамцаў яе можна знайсці. Знайшлі гэтую купюру ў пасольстве Беларусі ў Ханоі. 200 донг былі выпушчаныя ў 1987 годзе. Спецыялісты гандлёва-эканамічнага аддзела пацвердзілі, што гэта на самай справе трактар “Беларусь”. Да 1987 года і крыху пазней на тэрыторыю В’етнама з сельскагаспадарчай тэхнікі, непасрэдна, трактароў, пастаўляліся толькі трактары “Беларусь” Мінскага трактарнага завода (у той час назва трактара гучала менавіта як “Беларусь”).