З нагоды абвяшчэння чарговых лаўрэатаў прэміі Гедройца я вырашыў пачытаць кагосьці з пераможцаў мінулых гадоў. Выбраў я Макса Шчура, беларускга пісьменніка, які ўжо колькі дзесяцігоддзяў стала жыве па-за межамі Беларусі, але працягвае пісаць на беларускай мове.
Кніга мае блізкую гуманітарнаму вуху назву “Завяршыць гештальт”, за яе аўтар атрымаў прэмію Гедройца ў 2016 годзе. Тэкст можна забраць, напрыклад, на Флібусце.
“Завяршыць гештальт” адгукнуўся на розных узроўнях, але ўражанні і думкі былі досыць хаатычнымі. Таму, каб звязаць гэта ўсё ў адно, я скарыстаюся схемай, па якой раней ужо разбіраў тут мастацкія творы (праўда, значна меншага памеру).
Для пачатку тэмы некалькі выбраных мной характэрных фрагментаў:
“— Няма ў мяне ката, — з шкадаваньнем у голасе кажу я. — Мой адзіны хатні ўлюбёнец — я сам”.
“Раптоўна куткі іхных вуснаў ападаюць уніз, як кончыкі вусоў у чальцоў ансамбля «Песьняры»: яны разумеюць, што гэтым разам я не жартую”.
“Таму жадаць ім шчасьлівай дарогі было з майго боку крыху лішнім: яна ў іх і так шчасьлівая, куды б ні вяла, гэта відаць і сьляпому, і іхнае шчасьце акурат у тым, што кірунак дарогі цалкам ім абыякавы”.
#Беларуская_глыбіня #Шчур