“Марыя Вайцяшонак – пісьменніца, якая сама па сабе традыцыя, стыль і мова, яна – вялікая падзея ў нашай літаратуры. Лёгкасць яе мовы ад паўнаты пачуццяў, а паўната пачуццяў ад таго, што яна ведае, яшчэ маленькай і адзінокай дзяўчынкаю ў Сібіры здагадалася, – жыць страшна і ў той жа час цікава. Героі Марыі Вайцяшонак пастаянна пра гэта думаюць. За кожнае сваё слова яна сумленна плоціць”.
Гэта фрагмент з віншавальных словаў Святланы Алексіевіч да юбілея Марыі Вайцяшонак.
З нагоды дня нараджэння Марыі Вайцяшонак, беларускай пісьменніцы і паэтэсы, – сёння Марыі Антонаўне спаўняецца 83 гады – я звярнуўся да яе зборніка вершаў “Серпень”. Лёгкасць мовы і паўната пачуццяў, якія адзначыла Алексіевіч, сапраўды звяртаюць на сябе ўвагу. Мяне прабіла ўжо на сёмай старонцы:
Акрамя лёгкасці я мушу адзначыць таксама чысціню выказванняў, якая, зноў жа, ёсць наступствам паўнаты пачуццяў. Для “не-чысціні” тут не застаецца месца, Вайцяшонак дакладна ведае, што яна хоча ахапіць словамі, і гэта дазваляе прамаўляць прама і ясна.
Такім чынам у, на першы погляд, простых словах раптам узнікае глыбіня. Глыбіня ўважлівага позірку і думкі, якая не мітусіцца, але скіроўваецца да сутнасці. Як у вершы вышэй, дзе праблема, што да мяне не часта заязджаюць, бо ехаць да мяне “не па дарозе”. І тады зразумелым робіцца не простае рашэнне – быць на дарозе – але рашэнне кардынальнае, каб без іншых варыянтаў, “каб ніхто не мінуў”.
Такое не марыцца і не мроіцца. Такое плануецца. Ці зразумела вам цяпер, навошта насамрэч існуюць кальцавыя дарогі?
#Каўчэг_беларушчыны #Вайцяшонак

Стаю на ганку
і планую
пракласці
вакол сябе
кальцавую дарогу.
Каб ніхто не мінуў,
і нават тады,
калі будзеш
вяртацца
дамоў,
трапіш найперш
да мяне.