Стихи никому не нужны dan repost
Шмат гадоў запар я з'яўляўся пастаянным аўтарам найстарэйшага польскага анархісцкага часопіса "Inny Świat". Учора ўрэшце атрымаў свежы нумар. І вось літаральна на 3 старонцы ў невялічкім артыкуле "Niefotografowalny anarchizm" нечакана наткнуўся на фатаграфію анарха-партызан. У тэксце аўтар (maciej wy) піша аб ролі фатаграфій у анархісцкім руху. У кантэксце гэтага зроблены ў лесе фотаздымак групы "Чорны сцяг" аўтар называе "адной з найбольш знакавых фатаграфій анархісцкага руху апошніх гадоў". Магу толькі пагадзіцца. Фотка насамрэч яскравая. Я бы нават дадаў - знамянальная.