Браты нашы меншыя здольны ўнесці ў жыццё новыя фарбы: адных ратуюць ад адзіноты, другім дораць добры настрой, а некаторых, гавораць, нават выводзяць з дэпрэсіі. Больш таго, сярод спецыялістаў існуе меркаванне, што людзі, якія трымаюць дома жывёлу, як правіла, намнога менш пакутуюць ад бяссоніцы, сардэчна-сасудзістых захворванняў, больш спакойныя, добразычлівыя і спагадлівыя. Менавіта хатнім жывёлам сёння была прысвечана інфармацыйная гадзіна ў 5 класе.
#НашаШкольнаеЖыццё
#НашаШкольнаеЖыццё