🇫🇷 Вынікі парламенцкіх выбараў у Францыі: Нацыянальны сход без абсалютнай большасці
Па выніках другога тура парламенцкіх выбараў 7 ліпеня ніводнай з партый або блокаў не ўдалося атрымаць у Нацыянальным сходзе не толькі абсалютнага (мінімум 289 дэпутатаў), але таксама відавочнай адноснай большасці і вялікай перавагі перад астатнімі сіламі. Гэта адпавядае сцэнару «Хаос», пра які я пісаў па выніках першага туру: «Некіраваны» Нацыянальны сход без абсалютнай большасці (https://t.me/Paulyuknews/5385).
Ультраправая кааліцыя на чале з «Нацыянальным аб'яднаннем» Марын Ле Пэн атрымала 143 месцы замест прагназаваных сацыёлагамі па выніках першага тура 240-295 месцаў. Яна з першай пазіцыі ў спісе адкацілася на трэцюю. У чарговы раз спрацавала тэхналогія – аб'яднаемся супраць Марын Ле Пэн. «Наша перамога проста адтэрмінаваная», – пракаментавала вынік выбараў Марын Ле Пэн.
📊 Размеркаванне месцаў у Нацыянальным сходзе:
• блок левых партый «Новы народны фронт» (NFP) - 182 месцаў
• Макронаўскі цэнтрысцкі блок «Разам!» (Ensemble) - 168 месцаў
• ультраправая «Нацыянальнае аб'яднанне» і саюзнікі (RN) - 143 месцы
• Правыя «Рэспубліканцы» і іх саюзнікі (LR) - 67 месцаў
• Правыя (Droite) - 14 месцаў
• Левыя (Gauche) - 13 месцаў
• Цэнтрысты (Centre) - 6 месцаў
• Рэгіяналісты - 4 месцы
• Іншыя - 1 месца
🗳 Яўка выбаршчыкаў у другім туры склала 66,63% (28,9 млн з 43,3 млн выбаршчыкаў).
🔍 Ключавыя моманты:
1. Нечаканы поспех левых сіл: NFP стаў найбуйнейшым блокам у парламенце, але не мае большасці.
2. Значнае паслабленне пазіцый Макрона: яго кааліцыя страціла каля 90 месцаў.
3. Істотнае ўзмацненне крайне правых на чале з Марын Ле Пен.
4. Ніводная партыя не атрымала абсалютнай большасці (289 месцаў).
👥 Сярод абраных дэпутатаў:
• Экс-прэзідэнт Франсуа Аланд (NFP)
• Прэм'ер-міністр Габрыэль Атталь («Разам!»)
• Міністр замежных спраў Стэфан Сежурнэ («Разам!»)
• Марын Ле Пен (RN)
❗️ Прэм'ер-міністр Габрыэль Атталь падаў у адстаўку.
🤔 Што далей?
• Макрон павінен прызначыць новага прэм'ер-міністра.
• Краіна сутыкнулася з праблемай фарміравання ўрада ва ўмовах адсутнасці традыцый кааліцый.
• Магчыма, NFP сфармуе ўрад меншасці або пабудуе шырокую кааліцыю.
• Пытанне: як будзе функцыянаваць парламент і прымацца законы?