#НататкіМіколы
Скончыў “Последнее правило” Джодзі Піколі. Нагадаю, там маці-адзіночка выхоўвае сына з сіндромам Аспергера, а сыну ўжо 18 год, і ён захапляецца крыміналістыкай.
Вельмі сацыяльны раман, там падымаецца куча пытанняў: і наконт стаўлення да дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі, і наконт траўлі ў школе, і г.д. Як па мне, аўтарцы вельмі добра атрымалася раскрыць унутраны свет сваіх герояў.
Раман чымсьці падобны на “Цветы для Элджернона” (дарэчы, гэты твор Піколі двойчы прыгадвае ў кнізе), але нашмат пазітыўней. Вельмі захапляльна, яна так крута трымае інтрыгу на працягу ўсяго аповеду.
Куча цікавай і пазнавальнай інфы, пададзенай як бы “між іншым”, ну і любоўная лінія ёсць і хэпі-энд у канцы :). Вельмі раю. Кніга 2010 году, дарэчы.
Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч