Мы сабралі на пазадарожнік і дрон
Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» вельмі ўдзячна ўсім, хто далучыўся да збору для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, які ініцыявала нашая кааліцыянтка Юлія Гарачая (Камінская).
Збор быў абвешчаны 1 траўня і за 4 дні да яго далучыліся сябры Юліі, прадстаўнікі нашай кааліцыі, каманда НАУ і шмат неабыякавых людзей. Акрамя таго, збор інфармацыйна падтрымалі «Еўрарадыё», «REFORM.news» і «Рэальная Беларусь».
Сабраныя сродкі, амаль 1700 еўра пры мэце 1500 еўра, пойдуць беларускім героям на пазадарожнік для выведгрупы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна Абароны Украіны. І яшчэ хопіць на дрон, бо мы ўсе разам перавыканалі мэту!
Вельмі важна падтрымліваць беларускіх добраахвотнікаў, якія са зброяй у руках дапамагаюць вызваляць Украіну і набліжаюць нас да вольнай і незалежнай Беларусі.
На жаль, вайна — цяжкі іспыт для кожнага. Беларускі добраахвотнік, які звяртаўся да нашай кааліцыянткі па дапамогу, пацярпеў падчас баёў. Учора ваяр атрымаў лёгкае раненне і цяпер у шпіталі. Мы зычым яму хутчэй папраўляцца і выказваем гонар за мужнасць і стойкасць у барацьбе за волю і незалежнасць!