![](https://static39.tgcnt.ru/posts/_0/6b/6b8154c1263750788cbbf75c8f5b5aea.jpg)
26.01. Кіеў — Марш памяці Героя Нябеснай Сотні Міхася Жызнеўскага і ўсіх беларусаў, загінуўшых за Украіну
Паслязаўтра, 26 студзеня, у Дзень народзінаў Героя Нябеснай Сотні, Героя Украіны і Беларусі Міхася Жызнеўскага, у Кіеве адбудзецца марш у памяць Міхася і яшчэ больш за 70 беларусаў, што загінулі змагаючыся на баку Украіны з 2014 году.
Міхась Жызнеўскі быў забіты 22 студзеня 2014 г. падчас Еўрамайдану, усяго праз 4 дні яму магло споўніцца 26 год.
З 2014 г. змагаючыся за Украіну загінулі больш за 70 беларусаў, і гэта толькі тыя, чые імёны вядомыя.
Збор удзельнікаў адбудзецца а 15:30-16:00 на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве, пасля чаго людзі пройдуць па маршруце, па якім у 2014 праводзілі ў апошні шлях Міхася Жызнеўскага.
Дзякуй кожнаму, хто зможа далучыцца.
У выпадку паветранай трывогі ўдзельнікі пройдуць да бліжэйшага бомбасховішча — ст.м. «Майдан Незалежнасці».
Усе падрабязнасці тут
Навіна на сайце
@Hajun_BY