ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA


Kanal geosi va tili: Belarus, Qozoqcha
Toifa: Siyosat


АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Qozoqcha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


🙁Леаніда і Антаніну Церабей пачнуць судзіць 29 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе ажно па 5 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Карны працэс будзе весці небезвядомы суддзя Мікалай Рачынскі. http://surl.li/dtrwzm


👎У мястэчку Абухава чыноўнікі Гарадзенскага раёна сабраліся і святкавалі 85-годдзе ўтварэнне раёну. У мясцовым цэнтры культуры спярша ўсе разам спявалі гімн, потым забаўляліся лазэр-шоў. Потым з дакладам пра поспехі “социалистической экономики” выступіў старшыня Гарадзенскага райвыканкаму Валерый Хелскі. Галоўны вертыкальнік раёну быў перапоўнены аптымізмам. http://surl.li/hxrjpu


😢Свежая статыстыка па колькасці рэлігійных арганізацый Беларусі яшчэ не апублікаваная, але па прамежкавых дадзеных бачна, што за мінулы год колькасць рыма-каталіцкіх парафій у краіне скарацілася. Многія супольнасці Рыма-каталіцкай царквы былі ліквідаваныя ў мінулым годзе, і гэты працэс працягваецца. http://surl.li/qpvxlw


📌У Шчучынскім гістарычным палацы Друцкіх-Любецкіх міліцэйскія начальнікі Гарадзенскай вобласці – УВД Гродненского облисполкома – правялі оперативное совещание по подведению итогов работы подразделений кадров и идеологической работы за мінулы год. Не абышлося і без прадстаўнікоў РПЦ, якія таксама цэлы час “на страже”! http://surl.li/wbbsoz


Каляндар Гарадзеншчыны на студзень
📆17 студзеня
40 гадоў таму (1985) – У Беластоку памёр Піліп Кізевіч, дзеяч нацыянальнага заходнебеларускага руху, актывіст ТБШ. Нараджэнец в. Стральцы (Гарадзенскі р-н). http://surl.li/noqnfs


🎤Сёння, 16 студзеня, Лукашэнка заявіў, што Польшча адмовілася нават весці размовы пра зняволенага Анджэя Пачобута.
У гэты ж дзень прэс-сакратар польскага МЗС Павэл Вроньскі заявіў выданню «Зеркало», што Польшча ніколі не адмаўлялася ад перамоваў з беларускім бокам пра вызваленне Пачобута. http://surl.li/rxrqhp


‼️Маштаб рэпрэсій па Гарадзенскай вобласці можна ацаніць па публікацыі галоўнай дзяржаўнай абласной газеты “Гродзенская праўда”. Толькі паводле артыкулу за “экстрэмізм” за мінулы год было засуджана ажно 1804 чалавекі! http://surl.li/qdnlxv


💢Актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. Цяпер яго зноў судзяць за нібыта “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Справу ў судзе Ленінскага раёну Гародні “разглядае” суддзя Кірыл Ефімовіч. Палітвязню пагражае яшчэ два гады пазбаўлення волі...

https://shorturl.at/uAsba


💢Ужо больш за месяц працягваюць судзіць лесніка са Свіслачы — яму пагражае да 12 гадоў калоніі за каментары ў тэлеграме. Карную справу вядзе суддзя Руслан Гурын...

https://shorturl.at/Bd5xI


Каляндар Гарадзеншчыны на студзень

16 студзеня

25 гадоў (2000) – У Гародні адбылася агульнабеларуская сустрэча ветэранаў нацыянальна- вызвольнага руху – вязьняў сталiнскiх канцлягероў.

https://shorturl.at/Sws0P


💢Прайшло ўжо тры гады і 6 месяцаў з таго дня як затрымалі праваабаронцаў “Вясны” Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча...

https://shorturl.at/0svWH


💢Еўрапейская народная партыя (ЕНП) не будзе прызнаваць “выбары” ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца адмысловай рэзалюцыі ЕНП, прынятай 14 студзеня па выніках палітычнай асамблеі партыі. ЕНП заяўляе пра сваю падтрымку народа Беларусі “ў яго барацьбе за сувэрэнную, дэмакратычную і квітнеючую Беларусь”...

https://shorturl.at/6Y5AJ


💢На выбарчых участках пад час галасавання на “выбарах” будзе дзяжурыць ажно 10 тысяч “валанцёраў” БРСМ, цяперашніх камсамольцаў у Беларусі...

https://shorturl.at/F1jBz


💢У Гарадзенскай вобласці вяртаецца мясцовы збор на адну базавую велічыню за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржмяжы ў пунктах пропуску. Спаганяць збор у 42 рублі пачнуць з 1 лютага 2025 года...

https://tinyurl.com/muem9z2c


Каляндар Гарадзеншчыны на студзень

15 студзеня

140 гадоў таму (1885) – У Варшаве памёр Антон Адынец, паэт, філамат, перакладнік, выдавец. Нараджэнец Гяйстунаў (Ашмянскі р-н).

85 гадоў таму (1940) – Увядзеньне новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу на далучанай да СССР тэрыторыі Заходняй Беларусі.

40 гадоў таму (1985) – У Гародні адчынены рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі (зь верас. 1989 г. – Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі).

https://shorturl.at/Sws0P


💢Палітзняволены аўтар «Новага Часу» Дзяніс Івашын напачатку студзеня даслаў бацькам верш.. «Назоў гэтага вершу ў той ці іншай форме ўжываецца ў Бібліі 365 разоў (на кожны дзень году), імаверна, каб дакладна дайшло да чытачоў. І наш ваяр раіць тое самае ў сваім новым лірычна-філязоўскім творы»...

https://shorturl.at/HEAuk


💢Колькасць замежнікаў, якія карыстаюцца беларускім “бязвізам”, у параўнанні з пачаткам мінулага года істотна паменшала — больш як на 20%. Варта нагадаць, што 19 ліпеня 2024 года спіс “бязвізу” пашырыўся адразу на 35 еўрапейскіх краін. Аднак ахвочых прыехаць у дзяржаву, якой кіруе Лукашэнка, не пабольшала...

https://shorturl.at/LGcIm


💢Дамэн сайту беларускіх онлайн-пэтыцый Petitions.by ануляваны. Гэта зрабіў Аператыўна-аналітычны цэнтр Беларусі. Апавяшчэнне менавіта ад гэтага органу прыйшло ранейшым уладальнікам сайту...

https://shorturl.at/YYAAb


💢Работнікам «Гродна Азот» пагражаюць звальненнямі за смартфоны на працы. Кіраўніцтва завода заявіла, што несанкцыянаванае выкарыстанне смартфонаў нясе небяспеку для ўсяго прадпрыемства...

https://shorturl.at/dKOWa


Каляндар Гарадзеншчыны на студзень

14 студзеня

45 гадоў таму (1980) – Памёр Пятрусь Граніт (сапр. Іван Івашэвіч), беларускі паэт, педагог. Пахаваны на радзіме ў в. Зачэпічы (Дзятлаўскі р-н).

https://shorturl.at/Sws0P

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.