«Гарадок як на карцінцы»
🔷У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава графікі Ганны Кулаковай (г. п. Лёзна) «Гарадок як на карцінцы».
🌱Утульныя і яркія гарадскія пейзажы напоўнены любоўю да роднага краю.
🟢Экспазіцыю дапоўнілі вершы мужа Ганны – Васіля Кулакова, удзельніка народнай студыі літаратурнай творчасці «Пад абажурам» (г. п. Лёзна) і Віцебскага «ЛітКафейніка», лаурэата конкурсу «Браслаўскі прыстанак».
❤️Паэзія гарманічна перапляталася з графікай, раскрываючы новыя грані кожнага сюжэта. Гэта быў не проста вернісаж, а жывы сінтэз двух мастацтваў.
Выстава ў музеі будзе працаваць да канца верасня.
📌Падрабязнасці чытайце ў ГП.