Futbol paŭsiuĺ


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sport


Усім аматарам футбола ў Беларусі. Футбольны канал на роднай мове.

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sport
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сябры, так сталася, што гэты канал самазнішчыцца праз 9 дзён.

Але хутка з'явіцца новы, куды можна будзе перабегчы і там працягнем разам сачыць за футболам.

Залятайце, новы канал👇 можаце сяброў запрашаць😁
https://t.me/FutbolPausiull


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
😅 Мохамед Салах і ўсе, каму блізкі Ліверпуль.

😂 І так, гэта яго інстаграм


😳 Тыдзень Інтэра на трансферным рынку.

✅ Лукаку
✅ Аслані
✅ Онана
✅ МхІтаран


🤔 А вам не падаецца, што лета ляціць занадта хутка.


✅ Мохамед Салах падпісаў новы кантракт з Ліверпулем.

🤝 Кантракт паміж гульцом і клубам да лета 2025 года.


🤖 Тэхналогіі і футбол.

✅ Паўаўтаматычная тэхналогія па выяўленню становішча па-за гульнёй будзе выкарыстоўвацца ў Катары на ЧС2022.

✓ Сістэма забяспечвае аўтаматычнае папярэджанне аб афсайдзе камандзе суддзяў ВАР.
✓ 3D-анімацыя паляпшае зносіны з фанатамі на стадыёне і тэлегледачамі.
✓ Тэхналогія была паспяхова апрабавана на папярэдніх турнірах FIFA.

🤓 Новая тэхналогія выкарыстоўвае 12 спецыяльных камер сачэння, устаноўленых пад дахам стадыёна, для адсочвання мяча і да 29 кропак дадзеных кожнага асобнага гульца 50 разоў у секунду, вылічваючы іх дакладнае становішча на полі.

💪 Карацей, штучны інтэлект, нашае ўсё.


✅ Форстэр
✅ Перышыч
✅ Бісума
✅ Рышарлісан
⏳ Ланглет
⏳ Спэнс

👀👀👀


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
✅ Рышарлісан далучаецца да Тотэнхэма.

🤑 Гэта £60мльн. і ўгода да 2027 года.

🤔 Гэта чацвёртае падпісанне для Контэ. Тотэнхэм вельмі актыўны на трансферным рынку, сведчанне таго, што ў Контэ ёсць бачанне, як узяць АПЛ😳
Рышарлісан гэта зорка АПЛ, не гледзячы на тое, што ён выступаў за не самыя моцныя клубы - Ўотфард і Эвертан, з кожным даводзілася змагацца за выжыванне. З прыходам Бразільца, атака "шпор" гучыць вельмі ўражліва: Кейн, Сон, Рышарлісан.


🕊 Гэтая птушка, прынесла добрыя навіны заўзятарам Тотэнхэма на світанку.


🤝 Барселона і Spotify пачынаюць сваю супрацу.

🤔 "Дзякуючы альянсу Барселоны і Spotify, яны імкнуцца аб'яднаць два светы, якія абуджаюць запал фанатаў, такія як музыка і спорт, з мэтай стварэння новых забаўляльных уражанняў, якія рэвалюцыянізуюць вопыт фанатаў і прапануюць унікальную платформу для злучэння гульцоў і артыстаў з фанатамі па ўсім свеце".
Такія словы можна прачытаць у афіцыйнай заяве Барселоны, за якімі, імаверна, хаваецца кошт памылак на трансферным рынку і стратэгія развіцця клуба, якія загналі каманду ў пазыкавую яму.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
✅ Віцінья далучаецца да ПСЖ.

🤑 Гэта €40млн. і кантракт да 2027 года.

🤔 Першае падпісанне Луіса Кампаса, які замяніў Леанарда. І гэта добрае падпісанне, малады талент, якога ў ПСЖ бачаць у ролі новага Вераці? Гулец мае досвед гульні за мяжой, ён правёў сезон у АПЛ, калі выступаў за "ваўкоў" на правах арэнды. Таксама, Віцінья дэбютаваў за старэйшую зборную Партугаліі ў плэй-оф да ЧС і ўжо мае тры гульні ў сваім актыве.


✅ Эрнэсто Вальвердэ вяртаецца ў Атлетык Більбао.

Гэта ўжо трэці прыход трэнера ў стан Більбао, ён з'яўляецца рэкардсменам па колькасці матчаў на чале клуба - 306.

Вальвердэ вельмі паспяхова працаваў з басконскай камандай і за шэсць сезонаў, ён пяць разоў выводзіў каманду ў еўракубкі.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🤕 Калі ты думаў, што сёння пятніца, а потым загадчык сказаў - "Да заўтра".


✅ Лукаку афіцыйна далучаецца да Інтэра.

🤑 Арэнда на сезон за €8 млн.

🤔 Лукаку ўжо паспеў абмеркаваць на даху хмарачоса, як ім з кіраўніцтвам клуба ўдалося зарабіць вялікую колькасць грошай. Калі сур'ёзна, то чарговы заход у Чэлсі не атрымаўся, што прыйшлося публічна заяўляць: "Хачу назад у Інтэр", пасля тых слоў, Лукаку забіў толькі тры галы, яўна, псіхалагічна ўжо было складана супрацоўнічаць з Тухелем. Нападнік паспеў забіць 15 галоў ва ўсіх спаборніцтвах і гэта з улікам пашкоджання, зусім не благі вынік, але ўсе чакалі значна большага, з-за вэрхалу пад час пераходу, грошай, што былі заплочаныя ды і выбітнай гульнёй за Інтэр.
Лукаку вельмі задаволены сваім вяртаннем і паспрабуе вярнуць скудэта да Інтэра.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
😁 Што тут дадаць - футбол паўсюль!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Стадыён Мадрыдскага Рэал пасля рэканструкцыю зможа быць не толькі футбольнай арэнай, але і арэнай для:
🏈 Амерыканскага футбола
🏀 Баскетбола
🎾 Вялікага тэнесу

Выглядае захапляльна і вельмі прадукцыйна.

🏟 Сант'яга Бернабэў.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
☀️ Кожнаму Беларусу зараз патрэбны - махач ручніком.

Барусія Дортмунд рыхтуецца да новага сезону


👨‍🦲 Тэн Хаг на першай трэнеровачнай сесіі Манчэстар Юнайтэд.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
😉 Усім лёгкага працоўнага тыдня.

Будзем разам сачыць за актыўнасцю Арсенала на трансферным рынку.

Таксама чакаецца цікавае падпісанне ад Мілана.

Манчэстар Сіці можа аб'явіць аб падпісанні Філіпса і Чучарэллы.

ПСЖ збіраецца разабрацца з Галцье і зрабіць пэўныя крокі ў справе з Шкрыньярам.

Чэлсі шукае двух цэнтральных абаронцаў, першыя намаганні могуць адбыцца ўжо на гэтым тыдні.

Ювентус кантактуе з Ды Марыя, гэты гулец з'яўляецца асноўнай мэтай "турынцаў".

Сага МЮ і Дэ Ёнга, таксама можа прасвятліцца на гэтым тыдні.

Будзем сачыць і за астатнімі навінамі, самыя цікавыя з'явяцца тут.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🧙 Сябры, пакуль няма футбола, можна паглядзець фільмы. Афіцыйны канала ФІФА яўна паглядзеў лічбавую версію "Доктара Стрэнджа: У мульцісусвеце вар'яцтва".

😏 Яны ўявілі, што б магло адбыцца ў мульцісусвеце ЧС2002 і як бы ўсё адбылося інакш.

А так, мы памятаем, што ў фінале сышліся Бразілія і Германія. Героям сустрэчы стаў Рональда, які двойчы прабіў Олівера Кана, а зборная Бразіліі стала пяціразовым уладальнікам свету.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

45

obunachilar
Kanal statistikasi