🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷
Прыміце мае самыя шчырыя, самыя лепшыя віншаванні з днём абаяння і зачаравання – з 8 Сакавіка!
Гэтае свята ўдала супадае з пачаткам вясны, пачаткам жыцця ў прыродзе. І мужчыны ўспрымаюць яго як нагоду выказаць цудоўнай палове чалавецтва сваю пашану, яшчэ раз праявіць далікатныя пачуцці і вымавіць душэўныя словы.
Дарагія нашы добрыя, сардэчныя, непрадказальныя, чароўныя маці, жонкі, дочкі, сёстры і ўсе жанчыны! Няхай цяпло заўсёды пануе ў вашых дамах і душах. Няхай прыгажосць прыроды натхняе, а надыход вясны сімвалізуе пачатак чагосьці вельмі жаданага. Хай сонейка прагоніць смутак, сагрэе сваімі промнямі і падорыць добры настрой. Няхай кожнае імгненне вашага жыцця будзе напоўнена ўсмешкамі і захапленнем.
Кахаеце самі і будзьце заўсёды каханымі, заставайцеся такімі ж прыгожымі, непаўторнымі, ласкавымі, паспяховымі. Шмат вам цудоўных дзён, напоўненых радаснымі падзеямі. А яшчэ – бясконцага шанцавання, бездакорнага здароўя, вялікіх поспехаў, раптоўных паваротаў шчасця, якое хай не сканчаецца ніколі!
Рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта,
член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар
Сяргей Рубніковіч