Удзел у «аперацыі па злове аферыстаў» абышоўся мінчанцы ў Br274 тыс. 🤳🏻
▫️У канцы кастрычніка «кансультант мабільнага аператара» прапанаваў 47-гадовай мінчанцы палепшыць якасць сувязі і знізіць абаненцкую плату. Жанчына пагадзілася і прытрымлівалася ўсіх інструкцый таго, хто тэлефанаваў.
Літаральна праз пару хвілін ёй у месенджары патэлефанаваў нібыта супрацоўнік міліцыі і паведаміў, што злачынцы збіраюцца выкрасці ўсе яе назапашванні.▫️Па ўказанні аферыстаў жанчына адправілася ў аддзяленне банка, зняла з рахунку больш за Br8 тыс. і перавяла іх па атрыманых ад суразмоўцы рэквізітах. Праз некалькі дзён жыхарка сталіцы на патрабаванне ілжэправаахоўніка аформіла некалькі крэдытаў і паклала атрыманыя грошы на рахунак махляроў.▫️У лістападзе мінчанцы паведамілі, што аферысты хочуць прадаць кватэру, якая належыць ёй. Каб засцерагчы жылплошчу, трэба тэрмінова прадаць яе самой, а грошы перадаць на захоўванне «праваахоўнікам».
zviazda.by