ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: АДКРЫЦЬЦЁ КАЛЁНЫ ЖЫГІМОНТА ІІІ ВАЗЫ
24 лістапада 1644 г. у Варшаве быў завершаны й адкрыты адзін зь першых помнікаў у Эўропе з выявай сьвецкай асобы на калёне. З тых часоў ён надзейна ўпісаўся ў архітэктурнае аблічча Старога гораду і зьяўляецца адным з самых пазнавальных сымбаляў Варшавы.
Манумэнт уяўляе сабой 22-мэтровую гладкую гранітную калёну карынфскага ордэна, пастаўленую на пастамэнт, увенчаны бронзавай постацю караля. Статуя адлюстроўвае манарха ў рыштунку, з ордэнам Залатога Руна на грудзях, у каранацыйнай мантыі, з закрытай каронай на галаве, з шабляй у правай руцэ і вялікім лацінскім крыжом у левай руцэ.
З кожнага боку пастамэнту — бронзавыя дошкі з надпісамі на лацінскай мове, якія ўшаноўваюць караля Жыгімонта й ягонага спадчыньніка, які й усталёўваў помнік, - Уладзіслава ІV. Ён наняў да працы найлепшых мастакоў і творцаў. Скульптуру караля выканаў балёнскі скульптар Клемэнта Молі, а адліўкай скульптуры й дошак займаўся каралеўскі ліцейнік Даніэль Тым. Імёны абодвух можна ўбачыць на дошках у падножжа помніка.
На варшаўскім помніку Жыгімонт III быў прадстаўлены як рыцар і ўладар. Карона і плашч зьяўляюцца сымбалямі манархічнай улады, рыштунак і шабля - рыцарскай, а крыж - знакам адданасьці каталіцкай веры. Будаўніцтва калёны было элемэнтам дынастычнай палітыкі Уладзіслава IV, а таксама акуратным прапагандысцкім прыёмам😉
Калёна Жыгімонта зьяўляецца унікальным помнікам з шырокай ідэйна-палітычнай праграмай. Да адкрыцьця напалеонаўскай калёны на Вандомскай плошчы ў Парыжы ў 1810 годзе, яна была адзінай сьвецкай калонай у Эўропе☝️
Калёна пастамэнта мянялася двойчы, і першапачаткова Жыгімонт стаяў вышэй. Папярэднія калёны можна ўбачыць ля паўднёвай сьцяны замку: далейшая ад помніка найстарэйшая, XVII ст, бліжэйшая, зьнішчаная нацыстамі за гадамі Другой сусьветнай - XIX ст.
У цяперашні час, калі варшаўскі футбольны клюб Легія выйгрывае нацыянальны чэмпіянат, фанаты з дапамогай пажарных аздабляюць Жыгімонта клюбнай атрыбутыкай)