BOŻYWOJ З-ПАД ГОРАДНІ
15 чэрвеня 1831 г. у вёсцы Селішча на Гарадзеншчыне нарадзіўся таленавіты беларускі пісьменьнік, перакладчык і журналіст - Вінцэсь Каратынскі (псэўд. Biżywoj).
Нарадзіўся Вінцэсь у сям'і былога прыгоннага селяніна, і адукацыю атрымліваў самавукам. Каратынскі цікавіўся вывучэньнем моваў, і апроч беларускай і польскай, ведаў расейскую, чэскую, францускую й нямецкую мовы, троху з лаціны. Граў на скрыпцы. Працаваў дарэктарам (дамашнім настаўнікам) у заможных сем’ях Наваградзкага павету.
Пасьля знаёмства з Уладзіславам Сыракомлем, Каратынскі пераязджае ў Вільню, у 1850-х гг. наладжвае кантакты зь мясцовымі рэдакцыямі. Уладзіслаў Сыракомля плянаваў выдаць сумесную з Каратынскім кнігу беларускіх вершаў, але аўтары не здолелі пераадолець перашкоды ў дачыненьні да беларускае мовы ў друку.
У час прыезду ў Вільню імпэратара Аляксандра II у 1859 годзе ён напісаў прывітальны верш на беларускай мове, дзе імкнуўся нагадаць манарху пра пагарджанага панствам мужыка-беларуса. У 1859 годзе асобным выданьнем выйшаў найбольш значны твор Вінцэся Каратынскага — паэма «Таміла», у цэнтры якой — вобраз беларускага селяніна Тамілы, праз якога аўтар хацеў паказаць жыцбцё беларускай вёскі таго часу. В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка двух суседаў». Ён аўтар гісторыка-краязнаўчых і біяграфічных нататак пра Наваградак і Наваградчыну, А. Міцкевіча, І. Дамейку і інш. Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане».
У 1866 годзе пераехаў у Варшаву, супрацоўнічаў з асноўнымі польскімі перыядычнымі выданьнямі, выступаў з нарысамі і артыкуламі. Спачывае Вінцэсь Каратынскі на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве (другая выява).