«Магу толькі маліцца Богу, каб яна была жывая». Марыя Калеснікава не выходзіла на сувязь з роднымі больш за 18 месяцаў
Апошні раз сваякі размаўлялі з Марыяй Калеснікавай 18 месяцаў таму. Пасля сувязь абарвалася, і з таго часу прыходзілі толькі навіны, са словаў іншых зняволеных, якія былі ў той самай гомельскай жаночай калоніі, пра просьбы Калеснікавай аб медычнай дапамозе.
Бацька палітзняволенай, Аляксандар Калеснікаў па тэлефоне расказаў карэспандэнту Associated Press, што спробы наведаць дачку ў Гомелі не прыносяць поспеху. Паездка ў Гомель некалькі месяцаў таму зноў не дала плёну — ахоўнік на пытанні аб адсутнасці ўсякай сувязі адказаў: «Калі яна не тэлефануе і не піша, значыць, не хоча».
42-гадовая Марыя, як вынікала са словаў былой зняволенай, якая сядзела ў той самай калоніі, трапіла ў шпіталь у траўні або чэрвені. Але падрабязнасці невядомыя. Жанчына, якая перадавала гэтую інфармацыю, свайго сапраўднага імя не назвала, бо баіцца наступстваў і помсты ад уладаў, піша «Радыё Свабода».