🔥 Публікуем першыя вынікі па стварэнню мапы могліц Чучавіцкага краю!
Калі дакладней, гэта ўсходні бок могліц Вялікіх Чучавіч. Дадаткова дадзеныя адзінкавыя пахаванні з заходняга боку (для арыентыра па каардынатам).
Што рабілася?
🔻 рабіліся здымкі на саміх могліцах, і нярэдка па некалькі разоў у адным месцы (падзяка за гэта Дзянісу і Жане Клеўжыц);
🔻 былі закладзены межы могліц па спадарожнікавых мапах (то бок стварылі поле для працы);
🔻 здымкі з могліц суадносіліся і стваралася па іх графічная мапа;
🔻 пасля кожнай апрацованай партыі здымкаў планаваліся кавалкі для наступных здымкаў (то бок могліц тым самым драбіліся на кавалкі);
🔻 усё на мапе суадносілася з межамі па спадарожнікавых здымках;
🔻 напісалі скрыпты для выгрузкі каардынат кожнага пахавання;
🔻 перавялі атрыманыя дадзеныя ў геграфічныя каардынаты (разлікі па паралелях і мерыдыянах);
🔻 па атрыманых раней здымках адлічбоўвалі кожнае пахаванне (заносілі ў табліцу дадзеныя з помнікаў/шыльд).
На апошнім этапе не ўсе пахаванні пакуль атрымоўваецца адлічбаваць, бо дадзеныя на здымках могуць быць схованны іншымі аб'ектамі, альбо дрэнна чытабельны. Такія момант адзначаны ў базе як "Патрэбен здымак".
Зараз ідзе праца па заходняй частцы могліц. Усё ўскладняецца дрэвамі, якія хаваюць структуру могліц для спадарожнікаў, і гістарычнасцю той часткі (пахаванні нярэдка размешачны хаатычна).
❗Могліцы Вялікіх Чучавіч тут
Мапа і база дадзеных адлюстроўваецца на прыладах з шырынёй экрана ад 1200пкс і да 480пкс.
🖐️ Падтрымайце праект VANDRA праз:
Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal | rel='nofollow'>Revolut