Запрашаем на інтэграцыйныя літоўска-беларускія заняткі хора для дзяцей 6-9 гадоў!
Сёлета заняткі хора інтэграцыйныя. Спяваем песні на беларускай, літоўскай, рускай мовах. Гэтыя ж тры мовы гучаць на занятках. І дзеці ў форме спеваў, гутарак, гульняў падцягваюць адразу тры мовы!
Вядзецца грунтоўная праца з голасам. Заняткі ўжо пачаліся – і ўжо бачны значны прагрэс у навучэнцаў!
А вядзе заняткі мега-крутая выкладчыца! Таццяна Цімкінайтэ, якая 48 год працуе ў знакамітым на ўсю Літву хоры і музычнай школе Ąžuoliukas🔥🔥🔥
Хор Ąžuoliukas з’явіўся ў Літве ў 1959 годзе. З яго выйшлі таленавітыя спевакі. Таксама навучэнцы хора актыўна выступаюць на сцэнах Літвы і за мяжой. Працуюць з дзецьмі выключныя прафесіяналы сваёй справы.
Лічым, што нашым дзецям вельмі пашэнціла папрацаваць з такім профі як Таццяна з хору Ąžuoliukas. Яна выкладае вакал, фартэпіяна і хор. Скончыла музычную акадэмію Літвы па спецыяльнасці "Харавое дырыжыраванне". Таццяне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі і яна з нецярпеннем чакае сустрэчы з нашымі маленькімі артыстамі.
Падсумуем:
👍 Вядзецца грунтоўная праца з голасам
👍 Дзеці ў гульнявой форме вучаць адразу тры мовы: літоўскую, беларускую, рускую
👍 Выступаюць на канцэртах
Маем намер запрасіць у хор і дзетак-літоўцаў, каб зрабіць хор па-сапраўднаму інтэграцыйным і міжнародным😉 Сябраваць і вучыцца разам!
Да таго ж заняткі бясплатныя🔥
Далучайцеся! Шчыра раім!
Штосубота, 14:00 – 15:00