Правапіс мае значэньне!
Найбольш істотныя зьмены, унесеныя Палітычнай камісіяй у Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
⚔️ Перадача складоў л’а, л’о, л’у празь цьвёрдае «л». (напрыклад: маналог замест маналёг).
⚔️ Зьмякчэньне зычных з, с, б, п, в, ф, м, н перад галосным е (напрыклад: кааперацыя, фанетыка замест каапэрацыя, фанэтыка).
⚔️ Замена спалучэньняў -тар, -дар на -тр, -др на канцы словаў (напрыклад: літр, цэнтр замест літар, цэнтар).
⚔️ Скасаваньне напісаньня мяккага знаку паміж падоўжанымі зычнымі з, с, ц, н, л (напрыклад: насенне, галлё, ззяе, рыззё, калоссе, суддзя, жыццё замест насеньне, гальлё, зьзяе, рызьзё, калосьсе, судзьдзя, жыцьцё)
⚔️ Увядзеньне нязьменнага напісаньня часьціцы і прыназоўніка «не» (напрыклад: без нас, не руш замест бяз нас, ня руш).
На штучную, расеізацыю сутнасьць рэформы паказвае філёляг І. Клімаў:
©️ Бальшавіцкая дзяржава разглядала мову як аб’ект адмысловых маніпуляцыяў, накіраваных на дасягненьне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцыяў з 1930 году было замацаванне расейскага ўплыву ў нормах літаратурных моваў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасьць сярод народаў савецкай імпэрыі, прыглушала іх памкненьні да сэпаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асыміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова.
Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што звыш 20 новых правілаў, уведзеных рэформай 1933 году, перакручвалі ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы
📕 Вывучайма і карыстайма — БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС
@supermova #мова #ночпаэтаў #рэпрэсіі