Я адчуў вялікую моц, калі даведаўся нашу гісторыю.
🥳 25 ліпеня 1947 - нарадзіўся Аляксандар Мілінкевіч, беларускі палітык і навукоўца.
Нарадзіўся ў Горадні. Ягоны прадзед і прапрадзед бралі ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага 1863 году, рэпрэсаваныя царскімі ўладамі. Дзед — актывіст беларускага руху 1920-х гадоў на Гарадзеншчыне. Бацька — заслужаны настаўнік БССР.
💪 "Я адчуў вялікую моц, калі даведаўся нашу гісторыю, чалавек без каранёў слабейшы. Калі чалавек ня знае сваёй гісторыі, ня ведае, ня цэніць сваю мову, культуру - ён слабейшы, чалавек які не адчувае адказнасьці за зямлю, за продкаў, за памяць, за будучыню."
🇷🇺 "Вельмі важна казаць, што (расейская) імпэрыя — гэта абсалютнае зло, асабліва з фашыстоўскай ідэялёгіяй, якая сёньня абсалютна відавочная. Заклікаю ўсіх не баяцца!"
🇺🇦 "У нас у гэтым недахоп вялікі, украінцы сьмела гавораць аб тым, што без нацыянальнай сьвядомасьці, без ідэнтычнасьці, бяз мовы, культуры прайграем."
🇺🇦 "Чаму ўкраінцы так змагаюцца за сваю айчыну? Таму што на працягу 15-20 гадоў яны пазналі сваю гістарычную праўду, вярнуліся ў большасьці да сваёй мовы, да сваёй ідэнтычнасьці. Іх перамагчы немагчыма."
🟥 "Ці была моўная дыскрымінацыя ў савецкім саюзе? Была. Калі няма пэрспэктываў вучыцца ва ўнівэрсытэце або ў дзяржаўнай установе працаваць і ты ня можаш гаварыць па-беларуску, то твая адукацыя беларуская школьная ўжо не патрэбная."
❗️"Ліквідацыя мовы беларускай была наўмысная. Вядома, што Хрушчоў (украінец) сказаў: "Вы беларусы першыя пападзяце ў камунізм. А таму што вы ўжо размаўляеце па-расейску"."
❤️ "Радзіма там дзе я? Не, я ў камандзіроўцы. Радзіма там, дзе сэрца, у вёсцы Бершты, дзе я адчуваю проста свае карані, і праз могілкі, і праз возера, і праз пушчу, для мяне гэта месца дарагое да сьлёз."
▶️ Глядзіце інтэрвію Аляксандра Мілінкевіча
Вольны Беларускі Ўнівэрсытэт (Free Belarus University) паўстаў з ініцыятывы 59 вядомых беларусаў, у тым ліку Аляксандра Мілінкевіча. Мэта — фармаваньне кваліфікаваных кадраў для дэмакратычнай Беларусі шляхам эўрапейскай адукацыі анлайн.
👨🏫 Далучайцеся да курсаў ВБЎ па спасылцы
#мова @supermova #горадня