«Чаго мне баяцца? Па роднай зямлі іду.»
🥳 24 чэрвеня 1900 - нарадзіўся Кузьма Чорны, беларускі празаік, драматург, публіцыст; стваральнік беларускай сацыяльна-псыхалягічнай і інтэлектуальна-філязофскай прозы.
© «Мяне саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве і палівалі зьбітае месца халоднай вадой, паднімалі і кідалі на рэйку, білі паленам па голым жываце, устаўлялі ў вуха папяровыя трубкі і раўлі ў іх на ўсё горла, уганялі ў камэру з пацукамі...»
✨ Так апісвае Кузьма Чорны ў дзёньніку свой арышт. Такое сабе прафіляктычнае мерапрыемства: нагадаць вінціку, хто ён, падправіць разьбу. Аглушыць, паралізаваць, зрабіць невыноснае выносным, пакінуць у галаве звонкую, балючую цішыню, у якую можна будзе, як раяль у пусты пакой, засунуць любую будучыню.
✨ Ніхто не пражыве твайго жыцьця за цябе. Ні Дастаеўскі, ні бог, ні бацькі, ні сябры, ні дзяржава, ні «немцы», ні родныя табе людзі.
✨ «Кожная дарога куды-небудзь вядзе, але ты выбірай тую, якая не вядзе ў прорву». Але як? Героі «Пошукаў будучыні» лічылі, што жывуць убаку ад гісторыі. І, здаецца, яны мелі на гэта падставы. Каму патрэбныя нейкія богам забытыя Сумлічы? Але ўвесь гэты раман — гісторыя таго, як яны прачынаюцца і разумеюць, што насамрэч месца іхнага жыхарства: Вялікае Скрыжаваньне.
🎧 Слухайце аўдыёкнігу — ПОШУКІ БУДУЧЫНІ
❗️Тут перакрыжоўваюцца шляхі з Усходу на Захад, з Поўначы на Поўдзень, хрысьціянства і паганства, тут сустракаюцца прычасьце буйвала і прычасьце ягняці, тут пуп зямлі, парослы зямлёй і тым, што рoдзіцца на зямлі, нібы невынішчальным валосьсем. І больш за тое: жудасна усьведамляць ім, што дзе б яны ні былі, Вялікае Скрыжаваньне застанецца зь імі.
📓 Гамбурскі рахунак А.Бахарэвіч - Дзе канчаецца прорва
Кузьма Чорны – вялікі раманіст, які за два гады мог напісаць тры раманы, згубіць рукапісы і стаічна ўзяцца за новую працу. Равеснік ХХ стагоддзя, у 18 ён перажыў Першую сусветную вайну, у 38 – хвалю крывавых рэпрэсій, а ў 41 год сустрэў Другую сусветную. І ўсё гэта паспеў занатаваць. Зрабіць мастацтвам.
🎞 Haroshak - Кузьма Чорны
#мова @supermova #гонар #каляндар #белліт