ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sayohat


Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sayohat
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
На Шчодрык не толькі гатавалі, калядавалі, але і варажылі 🧙🏻

Да прыкладу, у апоўначы дзяўчаты 👧🏻👧🏼 выходзілі на вуліцу і абдымалі плот. Калі атрымалася абняць парную колькасць жэрдачак, лічылася, што дзяўчына выйдзе сёлета замуж ♥️, калі няпарную — давядзецца яшчэ чакаць.

🙋🏻‍♂️Варажылі і хлопцы! Каб даведацца, адкуль будзе жонка, трэба было ўласнаручна спячы блін 🥞, выйсці з ім на скрыжаванне дарог і пакласці яго сабе на галаву.
Лічылася, з якога боку сабакі забрэшуць, адтуль і нявеста будзе 👰🏼‍♀️

Традыцыя варажыць на Шчадрэц захоўваецца і сёння, але ўжо больш для забавы.

Напішыце ў каментарах якія гаданні асаблівы для вашых мясцін ⤵️

.. і завітвайце сёння, 12 студзеня на частаванне, гістарычныя аповеды і рэканструкцыю абрада “Цярэшка”.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
“На нова лета хай родзіцца жыта!
Шчодры вечар, багаты вечар!
Жыта, пшаніца, ўсякая пашніца.
Шчодры вечар, багаты вечар!”

З даўніх часоў у гэты дзень уладкоўвалася вялікае святочнае частаванне 🥘

Мы, шануем традыцыі ✅

Таму рыхтуем для вас на заўтра (12 студзеня), нашы дарагія госці, цёплы, сытны пачастунак “ШЧОДРЫ КРУПНІК” у абедзены час 🤤

Адчыняем браму а 10:00
Парк працуе да 17:30

Запрашаем закрыць калядны сезон у Вялікае Княства Сула !


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сябры! Ужо хутка смачная 🤤нядзеля!

Запрашаем закрыць калядны сезон і адзначыць Шчодрык разам з намі!

Прапануем:

🧑🏼‍🍳 частаванне традыцыйнай стравай (крупнікам)

👩🏼‍🏫 цікавыя аповеды пра калядаванне

👰🏼‍♀️🤵🏻😉 народную калядную гульню “Жаніцьба Цярэшкі”

🎅🏼апошнюю магчымасць наведаць рэзідэнцыю Дзеда Мароза / Святога Мікалая ў Суле

Будзе смачна і цікава!

Запрашаем♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Для беларусаў канец і пачатак года – гэта не проста даты. Гэта тыдні радасці і весялосці, імя якім – Каляды.

Мы спяваем, развітваемся з грузам старога года, накрываем на стол, наведваем блізкіх 🤗

Прыехаўшы да нас, у парк сярэднявечнай гісторыі Сула, у гэты перыяд, ёсць магчымасць даведацца больш цікавых звестак з гісторыі калядавання на нашых землях.

🗓️12 студзеня (нядзеля) - ШЧОДРЫК!
Запрашаем на частаванне і знаёмства з беларускімі традыцыямі святкавання❗️


❄️Зімовай парой, калі няма ўжо працы ў полі, самы час святкаваць, частавацца і весяліцца!

🌟 Запрашаем скончыць калядную пару і адзначыць Шчодрык разам 12 студзеня!

Раней, гэта лічылася другой "Шчодрай", "Ласай" куццёй. Яна атрымала сваю назву ад вялікай колькасці скаромных страваў. Каляндарна шчодрая куцця супадала са святкаваннем
Новага году (14.01/31.12).

Яшчэ больш цікавых гістарычных аповедаў і смачнае цёплае частаванне мы падрыхтуем 😉

Ад вас толькі добры настрой і жаданне пазнаваць гісторыю сваёй краіны! 🤓

Запрашаем! 😁💃🏼🪩🕺🏼🐐


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Віншуем з Раством
Хрыстовым!
Жадаем вам, каб святло напаўняла сэрцы і
цеплыня засёды адчувалася ад людей, што побач.
Міру, здзяйсненняў мараў і шчырых сяброў!
Няхай усмешка немаўляці Ісуса натхняе на надзею і ўпэўненасць у лепшым.
Шчаслівага Раства!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🎅🏼Святы Мікалай, Дзед Мароз, Санта Клаўс, Зюзя — колькі спрэчак адбываецца вакол гэтых постацяў апошнія гады! Хто з іх мае права адорваць людзей на зімовыя святы?

Зюзя Паазерскі валадарыць на Віцебшчыне.

Санта Клаус адстойвае свае правы ў Еўропе і Амерыцы.

Дзед Мароз не здае пазіцыі на постсавецкай прасторы.

Святы Мікола - дабрадзей, які таемна прыносіць падарункі на зімовыя святы, ёсць у розных краінах.

У фінаў гэта Ёлу Пукі. У італьянцаў гэта жанчына Бефана. У Чэхіі лічаць, што падарункі пад ялінку кладзе Ежышак, або Езулатка (маленькі Езус).

Шаноўныя! Не трэба спрачацца!

Галоўнае, каб здаралася цуда пад Новы год 🥰

У Суле ёсць такі чараўнік, які дорыць у калядны час падарункі 😉🎁

Патрапіць да яго можна кожны дзень да 12 студзеня.

Чакаем у госці 💝


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
💃З кожным годам павялічваецца інтарэс да свят і абрадаў, якія праходзілі ў мінулыя часы. Адным з самых цікавых і любімых святаў у народзе заўжды былі Каляды.

☺️Кіравала гуртом Цыганка. Калі цыганы ішлі па вуліцы, было чуваць здалёк. Падыходзячы да хаты, Цыганка званіла у званочак і гаспадары чулі, што прыйшлі калядаваць, адчынялі хату.

✨Цыганоў успрымалі як прышлых чарадзеяў. Цыганка варожыла, давала лёсавызначальныя прадказанні на будучы год, альбо сватала сваю дачку. Цыган вадзіў мядзьведзя ці гандяваў каня.

❤️Вельмі прыемна, што гэты абрад не забыты у народзе і працягвае сваё жыццё.

Запрашаем калядаваць у Вялікае Княства Сула 🌟

🗓️Штодзённа да 12 студзеня.

❗️Для гуртоў папярэдні запіс па тэлефонах:
+375296137701
+375336157701

❗️Для самастойных наведвальнікаў экскурсія “Калядная казка ў Суле” а 13:00

💖Сардэчна запрашаем ❗️

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
❄️Зюзя – гэта Бог Зімы. Грозны басаногі дзядуля з доўгай барадой, які мог наслаць лютыя маразы.

🧔🏼‍♂️Жыў ён галоўным чынам у лесе, таму таго, хто сунуўся да яго ў лес зімой, мог «зазюзеліць» аж да смерці.

Імя снежны дзядуля атрымаў ад дзеяслова «зюзець» – змерзнуць ад холаду.

✅ Пазнаёміцца з Зюзей і даведацца больш пра міфалогію краіны можна падчас інтэрактыўнай экскурсіі “Калядная казка ў Суле” кожны дзень без выходных да 12 студзеня.

❗️Для гуртоў папярэдні запіс па тэлефонах:
+375296137701
+375336157701

❗️Для самастойных наведвальнікаў экскурсія “Калядная казка ў Суле” а 13:00

Сардэчна запрашаем 🤗


Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
✅ На Беларусі, пляска казы ў хаце падчас Калядаў была рытуалам для закліку ураджая.

Падчас калядавання надыходзіць час, калі каза павінна памерці.

Каб яна "уваскросла" (а без гэтага не будзе добрага ўраджаю), трэба, канечне, пачаставаць калядоўшчыкаў - хлебам, салам, булкамі, каўбасамі, блінамі, пірагамі 🤤

Запрашаем пераўтварыцца ў казу ці іншага каляднага персанажа ў парку сярэднявечнай гісторыі Сула , кожны дзень да 12 студзеня 🐐🌟

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Пачынаем год з калядавання !

«Прыйшла Каляда ўвечары
Прынясла пiрагi ў рэшацi.
Паставiла пiрагi на стаўпе,
Сама села Каляда ў куце.»


✅Вялікае Княства Сула лепшае месца для калядавання ў 2025 годзе.

Кожны дзень да 12 студзеня запрашаем калядаваць у Вялікае Княства Сула 🌟

❗️Для гуртоў папярэдні запіс па тэлефонах:
+375296137701
+375336157701

❗️Для самастойных наведвальнікаў экскурсія “Калядная казка ў Суле” а 13:00


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Уваходзячы ў новы перыяд трэба ўспомніць зробленае ў мінулым 😌

Дзякуючы вам, госці нашага парка, нам не хочацца стаяць на месцы.. ёсць жаданне пашыраць лакацыі і памнажаць цікавосткі 🤗

Віншуем з Новым годам!!! Хай усе жаданні спраўдзяцца 🥰

Да новых сустрэч у 2025 годзе!!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
КАЛЯДЫ - час, калі зімовая цішыня поўніцца песнямі, казкамі і магіяй.

Гэта не толькі свята, але і жывая сувязь з нашай спадчынай, якая захоўваецца дзякуючы традыцыям і літаратуры.

Запрашаем калядаваць у Вялікае Княства Сула 🌟

🗓️Штодзённа да 12 студзеня.

❗️Для гуртоў папярэдні запіс па тэлефонах:
+375296137701
+375336157701

❗️Для самастойных наведвальнікаў экскурсія “Калядная казка ў Суле” а 13:00

Сардэчна запрашаем ♥️

*
калядны матыў з Заходняга Палесся

Пішыце ў каментах, якія калядныя песні спяваюць у вашых мясцінах ⤵️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
На Суле заўсёды ўшаноўваюць беларускія традыцыі. Сёння гутарка пойдзе пра народны лялечны тэатр, які часта паказвалі падчас калядных свят 🌟

У батлейцы распавядалі як пра біблейскія сюжэты (нарадженне Хрыста), так і народныя гісторыі з элементамі гумару.

Калядныя звычаі — гэта больш, чым фальклор. Гэта наша гісторыя, якая жыве у сэрцах, кнігах і песнях.

Узнаўляючы абрады, мы заховаем сувязь з мінулым і перакідваем масток у будучыню.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёння да нас завіталі выхаванцы Івянецкага дзіцячага сацыяльнага пансіянату “Дабрыня сэрцаў”.

Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся да дабрачыннай акцыі “Ялінка дабра”

Вынікі разыгранкі сачыце ў гісторыях у інстаграме.

Спонсары яскравага падарунка салютаў для фіналу свята @babahnem_by (шукайце ў інстаграм)


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Калядны трэнд - саламяны павук 🕸️

Магчыма, для кагосьці з вас гэта будзе навіной, але раней на Новы год і Раство беларусы не ставілі ў хаце елку. Раней у вёсках жыла традыцыя плясці саламянага павука – падвясную канструкцыю з трубачак саломы.

Павук - абярэг: у яго павуцінне на працягу года траплялі дрэнныя сны, праклёны, няшчасці і хваробы. Таму было прынята напярэдадні кожных наступных Калядаў плясці новага павучка, а старога спальваць разам з усім накопленным негатывам у доме 🔥

Яшчэ больш беларускіх традыцый можна даведацца у нашым парку сярэднявечнай гісторыі Сула.
❗️Да 12 снежня працуем для вас з 10:00 да 17:30 кожны дзень без выходных.

Для самых уважлівых наведвальнікаў апытанка ⤵️
напішыце ў каментарах, на якой лакацыі парка вісіць саламяны павук 😉

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Шаноўныя, віншуем вас з Раством Хрыстовым!

Няхай радасць гэтай чароўнай падзеі напоўніць сэрца кожнага любоўю і надзеяй, дапаможа з упэўненасцю ісці па жыцці і дасягнуць пастаўленых мэт.

Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, міру, шчасця, невычэрпнай энергіі і натхнення.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Калядны час 🎄 — гэта асаблівы перыяд, які напаўняе нас атмасферай цяпла і надзеі ❤️

Гэта пара напамінае нам пра сілу кахання і паразумення. 💖

Час Каляд кліча нас расчыніць сэрцы і падзяліцца сваім цяплом..вялікі дзякуй, што адказваеце нам узаемнасцю🤗

Хай кожнае імгненне гэтага чароўнага часу стане крокам на шляху ўнутранага святла! ✨

Да сустрэчы ў Вялікім Княстве Сула🎉


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сула ўпрыгожана на 100 адсодкаў 🎉

Дзед Мароз / Святы Мікалай паклапаціўся аб тым, каб кожная ялінка ззяла сваёй прыгажосцю 🎄

👌🏻 Каб не толькі вулічныя ўпрыгожанні, але і нумары былі падрыхтаваны да прыезду гасцей.

А вы ужо забранавалі жытло на эксклюзіўную экскурсіўную праграму
“Калядная спадчына Беларусі”?

✅Толькі падчас вячэры ёсць магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі абрадамі:
• “Каляднае шэсце каралёў”
• “Пячы ката”

❗️Гасцям, якія замаўляюць святочную вячэру з пражываннем - дзённая экскурсія “Калядная казка ў Суле” - у падарунак! Пачатак а 13.00

📌Кошт смачнай каляднай вячэры з дарослага - 180 бел. руб.
З дзіцяці ад 3 да 14 год - 100 бел. руб. з віншаваннем і салодкім падарункам🍭

📝Папярэдняя замова на вячэру і пражыванне абавязкова!

☎️Кантакты:
+375445445451
+375336445451
+375296281898
+375447331301

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.