«ЗАЎСЁДЫ»
або чаму я не ўжываю слова «заўжды».
шмат часу мінула, як я ўсё трымаю ў галаве той допіс. хацеў неяк із спасылкамі ды відарысамі зрабіць, «раскласьці ўсё па палічках», каб ні ў кога не засталося пытаньняў. але рукі ўсё ніяк ня дойдуць, дык аглядаўшы сёньня раніцою бясконцую чараду сваіх клопатаў, здумаў, напішу коратка-хуценька, з галавы, бо няма ведама калі будзе час зрабіць больш «грунтоўны» расклад.
адкуль [ж]?
пол. вшыстко — бел. усё
пол. вшысцэ — бел. усе
пол. вшэлякі — бел. усялякі
пол. вшэньдзе — бел. усюды
пол. застарэлае вшэгды — бел. дыял. ўсягды
+ пол. суч. дыял. завшэгды, завшэды
[ш] перад [д] робіцца звонкім [ж] (здэцца).
як я глядзеў быў у нейкім польскім слоўніку, [ш] намест [с'] — зьява чыста заходнеславянская, у нас, як відаць з прыкладаў вышэй, такога пераходу не адбылося. адно «заўжды» выбіваецца з шэрагу.
форма «заўсёды», узглядам ладу літаратурнае мовы — больш сыстэмная.