З успамінаў Яўхіма Кіпеля:
Матэматычная тэрміналёгія распрацоўвалася пад кіраўніцтвам прафесара А.Круталевіча. Ён вучыўся ў Празе і добра ведаў матэматычную тэрміналёгію чэскае, польскае і расейскае моваў. На ягоную думку, беларуская матэматычная тэрміналёгія павінна была быць чыста беларускаю, бо ў нашай старажытнай і сучаснай мовах дастаткова лінгівстычнага багажу, каб стварыць такую тэрміналёгію. У сваім падручніку для альгебры для сярэніх школаў праф. Круталевіч ужыў толькі беларускія матэматычныя тэрміны. Гэта вельмі не спадабалася расейцам. У выніку іхняга ціску на матматычную секцыю не былі прыныятыя прапанаваныя Круталевічам тэрміны са старабеларускай мовы. Аднак камуністы ў нейкай ступені тады яшчэ прабачылі яму – відаць, таму, што ён паходзіў зь небагатай сялянскай сям’і.
Але вось у 1930 годзе адбылася калектывізацыя сельскай гаспадаркі, камуністы запатрабавалі ад прафесараў, каб тыя з вышыні катэдраў прапагандавалі выгаднасьць калектывізацыі. Заняўся гэтаю справай і прафесар Круталевіч. Сабраўшы ўсе дадзеныя аб прыбытках і выдатках у калгасах, ён вылічыў, што калгасьніку на працоўны дзень прыпадае 1.5 капейкі. Гэтага ўжо Круталевічу не даравалі, да гэтага былі дададзены ягоныя пяпярэднія “памылкі”, яго аршытавалі і неўзабаве расстралялі.