Варта перагляду🍿


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Каб пазбегнуць пошукаў, што пераглядзець увечары, збіраю правераныя гадамі фільмы на свой спецыфічны густ.
Для сувязі:
@rewatch_by_bot

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Falling Down(1993)
Падзенне.

Карцінка: Лос-Анджэлес, летняя спёка, бетонныя джунглі, непазбежная руціна вялікага горада, нервовы зрыў, Майкл Дуглас.

Дэфенс, звычайны мужчына ў белай кашулі і гальштуку, выходзіць з машыны і пачынае шлях дадому — да былой жонкі і дачкі, якіх яму ўжо не дазваляюць бачыць. Але кожны яго крок ператвараецца ў бунт супраць усяго: ён ламае паліцы ў крамах, сутыкаецца з бандытамі, лаецца з будаўнікамі і, узброіўшыся, крычыць у твар свету, які больш не хоча яго цярпець. Гэты дзень мог быць яшчэ адным звычайным спякотным днём, але ён выбірае ператварыць яго ў апошнюю вайну, дзе гарадскія вуліцы стануць яго полем бою.

Адчуй як спёка Лос-Анджэлеса прабіцраецца ў твой пакой.

imdb


The Edge(1997)
На мяжы.

Карцінка: Аляска, зіма, лес, авіякатастрофа, велізарны мядзведзь, паляванне, выжыванне, Энтані Хопкінс.

Пасля авіякатастрофы мільярдэр і фатограф застаюцца сам-насам з суровай прыродай Аляскі, дзе на іх палюе гіганцкі мядзведзь. Але сапраўдная небяспека — не толькі драпежнік, а і чалавечая зайздрасць, якая робіць барацьбу за жыццё яшчэ больш жорсткай.

Адчуй унутраны трыумф справядлівасці, калі інтэлект і начытанасць б'е моц і маладосць у барацьбе за выжыванне ў дзікай прыродзе.

imdb


Gremlins(1984)
Грэмліны.

Карцінка: зіма, снег, горад недзе ў ЗША, калядная атмасфера, пухнаты абаяльны «могвай», нашэсце грэмлінаў, хаос у горадзе.

Усё пачынаецца з цудоўнага падарунка на Каляды — пухнатай невядомай істоты з назвай «могвай», якога трэба толькі не карміць пасля апоўначы і не мачыць вадой. Але парушэнне гэтых простых правілаў выпускае на волю армію злосных грэмлінаў, якія сеюць хаос і ператвараюць свята ў сапраўдны кашмар.

Адчуй як нават пасля прачытання назвы фільма ў галаве ўжо грае вядомы саундтрэк.

imdb


Mr. Bean(1990 - 1995)
Містер Бін.

Карцінка: Лондан 90-х, самотны дзівак, абсурдныя сітуацыі, міміка замест слоў, Роен Аткінсон.

Сціплы і дзівакаваты містэр Бін здольны ператварыць нават самыя звычайныя штодзённыя клопаты ў эпічныя прыгоды, поўныя хаосу і смеху.

Адчуй як пасля шматлікіх пераглядаў замалёвак жыцця містера Біна сам перыядычна робіш падобныя грымасы або жэсты ў адпаведных сітуацыях у сваім жыцці.

Раствяны выпуск.

imdb


The 13th Warrior(1999)
13-ы Воін.

Карцінка: туман, лясы, вікінгі, невядомае крыважэрнае племя, абарона селішча.

Падарожжа арабскага паэта, якога лёс прымушае далучыцца да вікінгаў, каб супрацьстаяць жудаснаму племені, што з'яўляецца з туману, як жывыя цені, і нішчыць усё на сваім шляху. Праз страх і бітвы ён ператвараецца ў воіна, адкрываючы ў сабе сілу і знаходзячы брацтва сярод тых, каго калісьці лічыў дзікунамі.

Адчуй эфект прысутнасці, калі на селішча разам з ноччу спускаецца невядомае племя, і бегчы няма куды — застаецца толькі прыняць бой.

imdb


Frozen(2010)
Замерзлыя.

Карцінка: зіма, сябры на гарналыжным курорце, вышыня, холад, ваўкі, выжыванне.

Гісторыя трох сяброў, што засталіся вісець на пад’ёмніку паміж небам і снегам, дзе нікога, акрамя ваўкоў, не цікавіць іх крык. Мароз скубе скуру, голад з’ядае сілы, трос можа не вытрымаць.

Адчуй пранізлівы жах ад думкі, што тое, што адбываецца на экране, — гэта не нейкая фантастыка, а нешта, што магло б здарыцца ў рэальным жыцці звычайнага чалавека пры пэўных абставінах.

imdb


The Running Man(1987)
Бягучы чалавек.

Карцінка: ЗША, антыўтопія, тб-шоў са смяротным вынікам, выжыванне, Арнольд Шварцэнэгер.

Шоў, дзе смяротнікі змагаюцца за сваё жыццё на радасць натоўпу, і Арнольд Шварцэнэгер апынаецца ў цэнтры гэтага крывавага спектакля. Ён б'ецца з забойцамі, прарываецца праз змовы і паказвае, што справядлівасць усё ж можа быць са сталёвымі біцэпсамі

Адчуй адсутнасць усялякай напругі ці сумневаў наконт вынікаў падчас гэтай гульні на выжыванне, бо з асалодай назіраешь пакуль Арні ўсіх пераможа.

imdb


Return of the Living Dead(1985)
Вяртанне жывых мерцвякоў.

Карцінка: ЗША, панкі, зомбі, запамінальныя галоўныя героі, саундтрэк як неад’емная частка.

Шалёны і смешны атракцыён зомбі-хаосу, дзе выпушчаны з ваеннага кантэйнера газ падымае мёртвых з магіл. Пакуль панкі і супрацоўнікі крэматорыя змагаюцца за выжыванне, зомбі з голадам да мазгоў распаўсюджваюць жах па ўсім горадзе, і кожная спроба спыніць іх прыводзіць да яшчэ большай катастрофы.

Адчуй атмасферу наўпрост лепшага фільма пра зомбі.

imdb


Dagon(2001)
Дагон.

Карцінка: узбярэжжа Іспаніі, закінутая рыбацкая вёска, дождж, рыбападобныя істоты, старажытнае марское боства.

Хлопца з дзяўчынай выкідвае на бераг дзіўнай закінутай іспанскай вёскі, дзе жыхары шэпчуць малітвы да старажытных марскіх багоў ды ўвогуле нагадваюць нешта паміж чалавекам і рыбападобнай пачварай. Пакуль яны шукаюць выратавання, хлопец раптам разумее, што яго ўласнае мінулае цесна звязана з гэтымі істотамі і старажытным культам, а бегчы ўжо няма куды — бездань кліча яго па імені.

Адчуй, быццам сам увесь змок праз дождж ды прасякнуўся пахам рыбы, пакуль углядаўся ў гэтыя лавкрафтаўскія фантазіі.

imdb


Christine(1983)
Крысцін.

Карцінка: чырвоны Плимут 58-га года, Каліфорнія, амерыканскія школьнікі.

Класічны жах па матывах апавядання Стывена Кінга, дзе сасмяглы да незалежнасці старшакласнік купляе іржавы Плімут 1958 года, але не ведае, што набывае нешта значна больш злавеснае. Пакуль Крысцін аднаўляе свой бліскучы кузаў і няўмольна знішчае ўсіх, хто яе абразіў, сам хлопец змяняецца разам з ёй — з сарамлівага тыпа ператвараецца ў халоднага, адчужанага чалавека, гатовага на ўсё дзеля сваёй смяротнай каханкі.

Адчуй вядомую атмасферу фільмаў Джона Карпентара ды асалоду ад эстэтыкі прадуктаў амерыканскага аўтапрома былых гадоў.

imdb


The Ritual(2017)
Рытуал.

Карцінка: лясы Швецыі, сябры ў паходзе, істота з скандінаўскай міфалогіі, выжыванне.

Гісторыя пра групу сяброў, якія адпраўляюцца ў паход у шведскі лес, але натыкаюцца на рэшткі старажытнага паганскага культу. Па меры таго як яны прабіраюцца праз лес, іх пачынае пераследваць нешта звышнатуральнае, звязанае з таямнічым і старажытным боствам.

Адчуй як атмасфера фільма падштурхоўвае да думак: а што сапраўды можа адбывацца са зніклымі недзе ў лясах ці гарах турыстамі. Хто знае, што там у гэтай Швецыі робіцца з яе мудрагелістай міфалогіяй.

imdb


Tusk(2014)
Бівень.

Карцінка: асабняк незде ў Канадзе, вар'ят са здольнасцямі хірурга, трансфармацыя цела, Джасцін Лонг у ролі ахвяры.

Падарожжа ў абсурд, дзе падкастар трапляе да вар'ята, які вырашае ператварыць яго ў... маржа. Па меры таго, як хлопец страчвае чалавечую форму, рэальнасць ператвараецца ў жахлівую, бязлітасную казку пра тое як галоўнаму герою даводзіцца зрабіць выбар — альбо стаць жывёлай, альбо з'ехаць з глузду.

Адчуй як твой розум плавае ў бездані абсурду і ты разумееш, што ўжо немагчыма адарвацца ад гэтага трыпу ў свет чыстай вар'яцкай фантазіі.

imdb


Alien(1979), Aliens(1986), Alien 3(1992).
Чужы(1979), Чужыя(1986), Чужы 3(1992).

Карцінка: бяскрайні космас, касмічны карабель, іншапланетны монстр, Сігурні Вівер.

Першы "Чужы" — гэта мастацкі твор у касмічным антуражы: нешта вырываецца з грудзей, і ўвесь карабель ператвараецца ў сцэну палявання на выжыванне, дзе кожны кут можа быць апошнім. У "Чужых" Рыплі вяртаецца з арміяй супраць цэлага рою монстраў, і калі думаеш, што горш быць не можа, з'яўляецца тая самая матка, гатовая разарваць усіх. А трэці "Чужы" — гэта турэмны кашмар, дзе ты без зброі, без шанцаў і ўвесь час думаеш: хто наступны трапіць у лапы гэтага касмічнага кашмару.

Адчуй эстэтычную асалоду ад першых фильмаў пра Чужога, калі ячшэ не было ўсіх сучаcных тэхналогій для спецэфектаў, але ж атмасфера ды антураж фільма ўражвае.

imdb
imdb
imdb


Reanimator(1985)
Рэаніматар.

Карцінка: навуковец-геній-вар'ят, жывыя мерцвякі .

Малады навуковец Гэрберт Уэст распрацоўвае сываратку, здольную вяртаць мёртвых да жыцця, але вынікі эксперыментаў аказваюцца жахлівымі. Цяпер у ягонай лабараторыі пануе хаос, бо трупы пачынаюць жыць сваім жыццём і страчваюць усялякую чалавечнасць.

Адчуй вар'яцтва таго, што адбываецца на экране ў прызнанай класіцы фільмаў жахаў.

imdb


Into the Wild(2007)
У дзікіх умовах.

Карцінка: бяскрайняя прырода ЗША ды Мексікі, чалавек адзін на адзін з прыродай, выжыванне, ідэальнае пападанне з галоўным акцёрам, саундтрэк як неад'емная частка сузірання.

Рэальная гісторыя Крыстафера МакКэндлеса, які ў свой час адмовіўся ад усіх цывілізацыйных зручнасцей. У пошуках сэнсаў і свабоды ён, у рэшце рэшт, дабіраецца да Аляскі.

Адчуй які цудоўны сусвет навокал, як велічна прырода, калі зазірнуць за шматслойную шырму так званай цывілізацыі і як, ў той жа час, трэба быць пільным з прыродай.

imdb


The Thing(1982)
Нешта.

Карцінка: зіма, ізаляваная палярная станцыя, іншапланетная істота, трансфармацыя цела, выжыванне.

Група вучоных на далёкай палярнай станцыі знаходзіць нешта з іншай планеты ў старых тысячагадовых льдах. Праз нейкі час ужо нельга быць упэўненым хто з каманды ячшэ чалавек, а хто ўжо не.

Адчуй сябе на месцы аднаго з герояў, калі любы сярод вас можа быць пачварай, і вось Курт Рассэл ужо нацэльвае свой агнямёт на цябе.

imdb


Pet Sematary(1989)
Могілкі хатніх жывёл.

Карцінка: маленькае мястэчка недзе ў ЗША, сям'я на новым месцы, вяртанне памерлых да жыцця.

Пасля пераезду на новае месца маладая сям'я сутыкаецца з вялізным горам - пад калёсамі грузавіка гіне маленькі сын. Па мясцовых лягендах, калі пахаваць памерлую істоту на старых індзейскіх могілках, то яна зноў ажыве. Так і робіць малады бацька, але ж, як гэта бывае ў такіх апавяданнях, вяртаецца да бацькоў ужо зусім не той сын, якога ён ведаў. І гэта не апошні раз, калі галоўны герой скарыстаецца гэтым містычным месцам.

Адчуй напругу і сапраўдны стыль тых олд скульных фільмаў жахаў на працягу ўсяго прагляду, нават калі разумеешь чаго можна чакаць па сцэнару.

imdb


Apocalypto(2006)
Апакаліпсіс.

Карцінка: джунглі, плямёны майя, выжыванне, дэталізацыя вобразаў па-за ўсімі ўзроўнямі, індзейцы як сапраўдныя.

Племя паляўнічых жыве сабе, нікога не чапае, акрамя навакольных жывёл. Зусім хутка на іх наляціць іншае племя, ў якіх ахвярапрынашэнне ды валоданне рабамі - гэта норма.
Часціна загіне падчас нападу, іншая частка будзе угнана на землі племені-ворага. Галоўны герой павінен не толькі застацца жывым, але і выратаваць сваю сям'ю, якая паспела схавацца падчас нападу ў глыбокай яме, якую залівае дажджом.

Адчуй сябе на месцы галоўных герояў у тым часе, калі няма, нават у тэорыі, аніякіх правоў чалавека ці законаў, а жрэц племені можа вырашыць ці патрэбна табе ўвогуле галава.

imdb


Predator(1987)
Драпежнік.

Карцінка: джунглі, іншапланетны драпежнік, каманда вайсковых, выжыванне, Арнольд Шварцэнэгер.

Каманду вайсковых прафесіяналаў закідваюць у джунглі нібыта для эвакуацыі пацярпелых. Усё адбываецца не так, як было абяцана. Цяпер яны - патынцыйная здабыча невядомага драпежніка з іншай планеты, які жыве і палюе ў гэтых мясцінах.

Адчуй той вайб арыгінальных фільмаў 80х-90х пра супер мега прафесіналаў, узровень крутасці і мужнасці кожнага з якіх, зашкальвае.

imdb


The Big Blue(1988)
Блакітная бездань.

Карцінка: мора, фрыдайвінг, краявіды узбярэжжа міжземнага мора, спаборніцтвы, асабістае жыццё спартсменаў, саўндтрэк як частка карцінкі.

Фільм ад французаў пра француза ды італьянца, якога грае француз. Прататыпамі двух галоўных герояў з'яўляюцца чампіёны і супернікі ў мінулым па фрыдайвінгу: Жак Маёль ды Энцо Маёрка.
Прасочым за жыццём рэкардсменў: будні, спаборніцтвы, святкаванне перамог, каханне. З цягам часу глыбіня адкладае свой адбітак на светаўспрыманне герояў.

Адчуй як гэта, калі блакітны сусвет маўчання зацягвае ўсё больш і нарэшце прываблівае больш чым той, які на паверхні.

imdb

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.