Беларусы прыйшлі на матч «Легія» — «Дынама» ў Варшаве зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і «пасланьнем» Лукашэнку
Матч гульні Лігі канфэрэнцый паміж варшаўскай «Легіяй» і менскім «Дынама» не паказваюць па беларускай дзяржаўнай тэлівізіі — пра гэта стала вядома напярэдадні.
Многія беларускія заўзятары прыйшлі на гульню зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, а таксама падрыхтавалі плякаты з «пасланьнем» для Лукашэнкі і беларускіх сілавікоў. На трыбуне фанатаў «Легіі» зьявіўся банер падтрымкі беларускаму палітвязьню. На матчы, сярод іншых, заўважылі намесьніка Сьвятланы Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінэце Паўла Латушку з дачкой.
🎥 Відэарэпартаж з матчу цалкам глядзіце заўтра!