Радыё Свабода — Беларусь


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Пасьля скасаваньня вынікаў першага туру выбараў у Румыніі Эўракамісія пачала разбор у дачыненьні ТikTok

На прэзыдэнцкіх выбарах у Румыніі 24 лістапада нечаканую перамогу ў першым туры атрымаў Кэлін Джарджэску, незалежны нацыяналіст і эўраскептык, які раней быў мала вядомы грамадзкасьці. Выбары былі ануляваныя пасьля таго, як Канстытуцыйны суд атрымаў доказы ўмяшаньня Расеі ў працэс галасаваньня, у прыватнасьці праз TikTok. Доказы знайшлі румынскія спэцслужбы.

https://smarturl.click/4k0Ax


Памёр «дэпутат Незалежнасьці» Мікалай Крыжаноўскі

Вядомы палітычны дзеяч Беларусі не дажыў двух тыдняў да свайго 88-годзьдзя.

Ён суаўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рынкавую эканоміку і ўдзельнік галадоўкі 11-12 красавіка 1995 г. у Вярхоўным Савеце.

https://smarturl.click/nyOgX


55 гадоў з дня сьмерці Пятра Глебкі

18 сьнежня 1969 году памёр Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык, навуковец, грамадзкі дзеяч. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднаньні «Маладняк» і «Ўзвышша». Быў дырэктарам Інстытутут мовазнаўства. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у 1955–1967 гадах, удзельнічаў у рабоце сэсій Генэральнай Асамблеі ААН.

Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/RAzdx


Топ-50 беларускіх фільмаў склалі рэжысэры і кінакрытыкі да 100-годзьдзя беларускага кіно

У 2024-м беларускаму кіно спаўняецца 100 гадоў — 17 сьнежня 1924 году была створаная кінастудыя «Белдзяржкіно». З гэтай нагоды Беларуская незалежная кінаакадэмія падрыхтавала сьпіс з 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю:

https://smarturl.click/0ezgg


Рызыку хабарніцтва ў Беларусі ацанілі як самую высокую ў Эўропе, — рэйтынг

Міжнародная бізнэс-асацыяцыя TRACE склала рэйтынг краінаў па ўзроўні хабарніцтва ў камэрцыйнай дзейнасьці. Беларусь заняла ў ім 173 месца са 194 краінаў сьвету. Сёлета Беларусь апынулася на ніжэйшым месцы ў рэйтынгу, чым Расея (161), Украіна (109) і ўсе эўрапейскія краіны. Апошнія гады пазыцыя Беларусі ў рэйтынгу пагаршаецца:

https://smarturl.click/jkgEY


Лукашэнка ў Султанаце Аман. Замежная палітыка як пераадоленьне комплексаў

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Султанат Аман — яскравая ілюстрацыя таго, што такое сёньняшняя замежная палітыка Беларусі, лічыць аналітык Валер Карбалевіч. Ён тлумачыць, у чым была мэта другога за 30 гадоў візыту Лукашэнкі ў Аман і што ён прадэманстраваў:

https://smarturl.click/9z3Yv


Галоўнае за 17 сьнежня

🇧🇬 Суд у Баўгарыі стаў на бок беларуса, якому адмовілі ў прытулку. Будзе новы разгляд справы

🗣 «Пацярпела ад неабдуманых дзеяньняў апазыцыі». Што з фірмай, на экранах якой у Беларусі ў лютым паказалі зварот Ціханоўскай

🙍🏻‍♂️ Бацька абвінавачанага ў згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве стаў на калені перад сынам

🇪🇺 Банкір з атачэньня Януковіча, які хаваўся ад сьледзтва ў Беларусі, пераехаў у Эўразьвяз

✍🏻 ​​​​​​​400 мёртвых кароваў і скрадзены плот. У BelPol сьцьвярджаюць, што атрымалі закрыты даклад аб стане карупцыі на Гомельшчыне

🎥 «ПіК Свабоды». Пазьняк павінен быць на перамовах пра мір разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач

🇴🇲 Лукашэнка ў Султанаце Аман. Замежная палітыка як пераадоленьне комплексаў

👮🏻‍♂️ Унутраная палітыка Лукашэнкі: галоўнае — утрымаць уладу

📸 Хісткая глеба: Як выглядаюць расейскія вайсковыя базы у Сырыі. ФОТА


Больш за 70% дзейных атракцыёнаў у Беларусі адпрацавалі свой тэрмін службы, — МНС Беларусі

Больш за 70% атракцыёнаў у Беларусі, якія працягваюць выкарыстоўвацца, ужо адпрацавалі свой тэрмін эксплюатацыі, які ў сярэднім складае 7–10 гадоў, многія ўжо адпрацавалі ўдвая больш за вызначаны тэрмін. вынікае са статыстыкі МНС Беларусі:

https://smarturl.click/Q1xj6


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Пазьняк павінен быць на перамовах разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач

Удзел беларусаў у мірных перамовах, блякаваньне ўдзелу беларускага войска ў вайне, кампанія ўладаў па «пераабраньні» Лукашэнкі, сытуацыя зь легалізацыяй беларусаў у Літве. Пра гэта ды іншае гаворым з кіраўніцай праваабарончага цэнтру «Наш дом», палітыкам Вольгай Карач:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/_EK4Tywu6cs


16 сьнежня ў Беларусі зафіксавалі тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд назіраньняў

У Берасьці 16 сьнежня паветра прагрэлася да 10,3 градуса цяпла. Ранейшы рэкорд пратрымаўся 18 гадоў (9,4 градуса ў горадзе Сянно 16 сьнежня 2006 году). Пабіты і шэраг іншых тэмпэратурных рэкордаў — у Берасьці, Горадні і яшчэ на 12 беларускіх мэтэастанцыях:

https://smarturl.click/z2Vw6


Беларуса не пусьцілі ў Літву за налепку з савецкай сымболікай на аўтамабілі

Учора ў Літву не пусьцілі беларуса, які спрабаваў перасячы мяжу ў пункце пропуску Меднікі. На лабавым шкле ягонага аўтамабіля была чырвоная налепка з контурамі тэрыторыі былога СССР зь сярпом і молатам. Літоўскія памежнікі не пусьцілі яго ў краіну — гэта ня першы падобны выпадак.

«Публічная дэманстрацыя гэтага сымбаля ў Літве забароненая», — патлумачылі ў ведамстве прычыну:

https://smarturl.click/ppWm9


«Мая кампанія пацярпела ад неабдуманых дзеяньняў апазыцыі». Што цяпер зь фірмай, на экранах якой у Беларусі ў лютым паказалі зварот Ціханоўскай

Кампанія Legion 104, якая займалася разьмяшчэньнем рэклямы на экранах, цяпер у працэсе ліквідацыі, супрацоўнікі звольніліся. Дырэктар кампаніі Андрэй Смаляк праходзіў падазраваным у крымінальнай справе, але цяпер — у статусе сьведкі, распавёў ён выданьню @mediazona_by. Падрабязьней:

https://smarturl.click/nyOzp


Бацька абвінавачанага ў згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве стаў на калені перад сынам

У Варшаве прайшло другое паседжаньне ў справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы. Падчас перапынку ў паседжаньні, калі паліцыянты выводзілі абвінавачанага Дорыяна з залы суда, ягоны бацька знаходзіўся ў калідоры і, верагодна, пад узьдзеяннем эмоцый, стаў на калені перад сынам. Пасьля гэтага яго папрасілі адысьці далей ад залі суду. Разам з бацькам была бабуля Дорыяна С.

Прадстаўніца пацярпелага боку — сям'і і хлопца Лізы — адвакатка Эвэліна Здунэк расказала журналістам, што пракуратура запатрабуе для абвінавачанага пажыцьцёвага зьняволеньня:

https://smarturl.click/l5pGM


Суд у Баўгарыі стаў на бок беларуса, якому адмовілі ў прытулку. Будзе новы разгляд справы

Першапачаткова міграцыйныя ўлады Баўгарыі палічылі, што просьбіту абароны нічога не пагражае ў Беларусі, якую ён пакінуў «бесьперашкодна і легальна».

https://smarturl.click/2qmJR


Банкір з атачэньня Януковіча, які хаваўся ад сьледзтва ў Беларусі, пераехаў у Эўразьвяз

Беларусь дала экс-банкіру статус уцекача, матывуючы гэта тым, што ва Ўкраіне яго перасьледуюць з палітычных матываў, і адмовіла ў экстрадыцыі. У далейшым з гэтай прычыны Інтэрпол выключыў Віктара Братко і зь міжнароднага вышуку.

https://smarturl.click/nyO4p


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Салдаты з Паўночнай Карэі на вайне супраць Украіны. ВІДЭА

Ёсьць першыя факты ўдзелу вайскоўцаў з Паўночнай Карэі ў вайне на баку Расеі. Пакуль што пацьверджаныя зьвесткі толькі пра іх баявыя дзеяньні ў Курскай вобласьці, частку якой часова займаюць украінскія войскі. Там сама карэйцы зазналі і першых стратаў.

Украінскі бок паведамляе пра намеры расейцаў выкарыстоўваць салдат з КНДР і на тэрыторыі Ўкраіны. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.


Дакумэнты Лукашэнкі здалі ў ЦВК безь ягонага ўдзелу. Ён у Амане

Аляксандар Лукашэнка 17 сьнежня знаходзіцца ў Амане зь візытам. У яго адсутнасьць па даверанасьці дакумэнты ў Цэнтральную выбарчую камісію здаў старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Юры Сянько.

https://smarturl.click/AdZBy


Хісткая глеба: Як выглядаюць расейскія вайсковыя базы у Сырыі

Фатаграфіі, зробленыя падчас кіраваньня зрынутага прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, паказваюць жыцьцё ўнутры паветраных і вайскова-марскіх аб’ектаў Расеі ў гэтай блізкаўсходняй краіне.

https://smarturl.click/4k04g


Украінская служба Свабоды са спасылкай на крыніцы ў СБУ паведаміла, што падрыў расейскага генэрала ў Маскве зарганізавалі ўкраінскія спэцслужбы. Кірылава назвалі абсалютна законнай цэльлю.


У Віцебску судзяць лекара, які выгукнуў «Слава Ўкраіне!»

Да затрыманьня Аляксандар Рандарэнка працаваў у Віцебску доктарам. Мяркуецца, ён сваяк былога галоўнага акушэра Віцебску Ігара Рандарэнкі, які памёр у 2018 годзе.

https://smarturl.click/3kApk

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.