16 снежня 1874 году ў вёсцы Куранец Вялейскага павету нарадзіўся Леў Альпяровіч — беларускі мастак жыдоўскага паходжання.
Вучыўся ў Вільні ў мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева (1890—1892). Скончыў Адэскую рысавальную школу (1896) й Пецярбурскую Акадэмію мастацтваў (1902). Вучань І. Рэпіна.
Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў жыў і працаваў у Менску. Выкладаў у Менскім прыватным мужчынскім жыдоўскім рэальным вучылішчы (1912—1913). Удзельнік выставак з 1902 году.
Пісаў партрэты, пэйзажы, бытавыя кампазыцыі. Паслядоўна адстойваў прынцыпы рэалізму. Яго творы («Вечар у сям’і», «Краўчыха», «Муляры», «Прачка», «Партрэт старой», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Дзяўчына ў чырвонай шалі») блізкія да твораў перасоўнікаў. Многія працы маюць характар незавершаных эскізаў («Падпольная сходка», «Мыццё бялізны» і інш.) Творы Альпяровіча найбольш поўна (230 работ) былі прадстаўлены на пэрсанальнай выстаўцы ў Менску ў 1939 годзе.
Нажаль, увесь яго талент ня быў рэалізаваны. Мастак памёр у 1913 годзе ў Менску, не пражыўшы й 40 гадоў.
На другім здымку — «На каменяломні». Сярэдзіна 1900-х, палатно, алей.
На трэцім — «Партрэт дзяўчынкі», 1910-я. Папера, вугаль.
На чацьвёртым — «Жанчына ля мора». 1905, палатно, алей,
#вілейшчына