Paville | Pavilenščyna dan repost
11 снежня 1852 году ў вёсцы Немеж каля Вільні нарадзіўся Бэнэдыкт Генрых Тышкевіч — беларускі фатограф і калекцыянэр. Адзін з піянэраў мастацкае фатаграфіі Беларусі й Летувы.
Дэбютаваў у 1876 годзе на выставе ў Філядэльфіі.
Па смерці жонкі ў 1883 годзе пераехаў у паляўнічы маёнтак Тышкевічаў Вялае каля Івянца. Зладзіў у маёнтку фоталабараторыю і павільён для здымкаў. Займаўся фатаграфаваннем побыту беларускіх сялян.
У Другую Ўсясветную вайну маёнтак Вялае быў разрабаваны й большая частка здымкаў знішчаная. У 1993 годзе супрацоўнікі музэю Нісэфора Н’епса ў Шалён-сюр-Сон набылі ў парыскага антыквара ацалелы альбом са здымкамі Тышкевіча.
Бэнэдыкт Тышкевіч, як і іншыя заставаўся калекцыянэрам і аматарам мастацтва. Калекцыя Тышкевічаў з Краснага Двара, якая належала Тышкевічу, была адным з найбагацейшых у Літве-Беларусі сямейных архіваў. Ён налічваў 20 000 дакумэнтаў, 12 000 лістоў, больш за 10 000 тамоў кніг. Тышкевіч праславіўся таксама як пакупнік карціны «Стэфан Баторы пад Псковам» Яна Матэйкі, якая была перавезена ў Вялае.
#івянеччына
#нашвядомызямляк