Onlíner па-беларуску


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.
Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


А вы ведалі, што белая царква ў Заслаўі калісьці была часткай старажытнага замка?

Зараз раскажам гэтую гісторыю.


У Калодзішчах знайшлі закамянеласць, якой 400 мільёнаў гадоў

Галісты, ці ланцужковыя каралы, даўно вымерлі: апошнія прадстаўнікі старажытных арганізмаў існавалі каля 412 мільёнаў гадоў таму.

Выявіў закамянеласць прафесар кафедры БНТУ Дзмітрый Сцепаненка, распавяла газета «Прысталічча». Хоць яго спецыялізацыя не звязаная з прыродазнаўствам (Дзмітрый працуе на кафедры канструявання і вырабу прыбораў), навуковым даследаваннем прыроды ён займаецца ўжо шмат гадоў.


Надышоў час загадак. Адгадайце, што гэта. Рук і ног не мае, а дзверы адчыняе.
So‘rovnoma
  •   ключ
  •   вецер
  •   добрае слова
23 ta ovoz


Не пусціць у хату калядоўшчыка — дрэнная прыкмета. Як і дзеля чаго калядавалі беларусы

Слова «Каляды» мае некалькі значэнняў: і ежа, і гульбішчы, і нават, на думку некаторых даследчыкаў, асобнае боства, з чым, праўда, не пагаджаецца наш эксперт. Але Каляды перадусім — цыкл свят, абрадаў, падчас якіх нашы продкі адзначалі нараджэнне чагосьці новага.

Адкуль узяўся звычай калядавання, якія персанажы прымалі ўдзел і якія спевы выконвалі — аб гэтым і не толькі мы пагаварылі з фалькларыстам доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай.

people.onliner.by/go/1175884


А вы ведалі, што калісьці на тэрыторыі Беларусі існавала такое дзiва, як замкі на астравах?

Адзін з іх — на возеры Іказнь у Браслаўскім раёне. Сёння расказваем, калі ён з'явіўся, як выглядаў і чаму знік амаль без следу.


Ці даводзілася вам каго-небудзь пад’юджваць? Слова «пад’юджваць» абазначае…
So‘rovnoma
  •   пазбавіць ад чаго-небудзь (страшнага, небяспечнага)
  •   падбухторваць, падбіваць на што-небудзь, баламуціць
  •   пайсці ў заклад, паспрачацца на што-небудзь
  •   моцна лаяць, распякаць
1333 ta ovoz


Птушка года ў Беларусі — грыцук

Яшчэ 40 гадоў таму гэтая птушка была звычайным відам для Беларусі, аднак колькасць грыцукоў стала хутка скарачацца. Сярод прычын — страта месцаў пражывання праз меліярацыю і зарастанне пойменных лугоў. У 2004 годзе птушку ўпершыню ўключылі ў Чырвоную кнігу.

Грыцук гняздуецца ад Ісландыі да Далёкага Усходу, а ў вырай адпраўляецца ў Афрыку, Азію і нават Аўстралію. У Беларусі гэтую птушку часцей за ўсё можна ўбачыць у цэнтральнай і паўднёвай частках краіны.


З Новым годам, сябры 🎄

Няхай 2025 год прынясе новыя выданні па-беларуску, цікавыя апытанкі, выставы, спектаклі і, вядома, добрыя навіны!


Выберыце сінонімы да слова «зіхацець». (Больш інфармацыі з’явіцца пад лямпачкай пасля адказу.)
So‘rovnoma
  •   блішчаць, ззяць, яркнуць
  •   адлюстроўвацца, адбівацца, адсвечваць
  •   прасвечвацца, прасвечваць, свіцецца
1547 ta ovoz



10 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.