Новы Час


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online

Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Пуцін прынёс прабачэнні Аліеву за крушэнне самалёта Баку — Грозны

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, яны абмеркавалі крушэнне самалёта Azerbaijan Airlines у казахстанскім Актау. Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Топ-10 фільмаў Жэрара Дэпардзье
✍️ Павел Хадзінскі

На гэтым тыдні вялікі француз адзначыў чарговыя, ужо 76-я народзіны. За сваю кар'еру ён паспрабаваў у кіно, падаецца, усё. Скандалы апошніх гадоў з непераборлівасьцю ў палітычных сябрах актора мы пакінем па-за дужкамі. Мастацтва вышэй за гэта. Мы склалі аўтарскі сьпіс лепшых працаў Дэпардзье на экране. Прыемнага прагляду!

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


«Трэба было зноўку знаёміцца». Гісторыі палітзняволеных жанчын і іх дзяцей

«Пачуццё віны за тое, што здарылася, цяпер заўсёды са мной, я заўсёды да гэтага вяртаюся», — кажа экс-палітзняволеная Ірына Шчасная. Амаль чатыры гады яна не бачылася з сынам — іх разлучыла калонія. Тое ж самае адбылося і ў сем'ях Вольгі Філатчанкавай, Вольгі Такарчук, Алесі Буневіч. Пакуль мамы былі ў калоніі, на волі іх чакалі дзеці.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


1039-ты дзень вайны. У 2024 годзе Расія страціла на фронце больш за 420 тысяч чалавек

Сабралі апошнія звесткі з франтоў расійска-украінскай вайны, развязанай Крамлём пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Чаму Новы год мы зноў будзем сустракаць без снегу? Адказвае эксперт

У навагоднюю ноч беларусы зноў будуць без белага рыпучага снегу пад нагамі і лёгкага марозіка. У дадатак сіноптыкі яшчэ і прагназуюць малапрыемныя мокры снег і дождж, а месцамі і парывісты вецер.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


«2020-ты ўсё перайначыў». Браты-блізняты працавалі ў міліцыі, цяпер адзін з іх у эміграцыі праз палітыку

У 2020 годзе дзяржаўныя СМІ апісвалі прыгожую гісторыю: браты-блізняты вырашылі звязаць свой лёс з міліцыяй, каб дапамагаць людзям. «За тры месяцы ў іх 18 раскрытых злачынстваў на дваіх», — хвалілася прапаганда. Праз два гады адзін з іх — Антон Пракапенка — будзе пераплываць рэчку, каб збегчы ад сваіх абавязкаў у крымінальным вышуку, а яго брат Аляксей застанецца працаваць на пасадзе ўчастковага.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


«Пакуль расійскія ўлады вырашалі, ці не праявіць да Аліева павагі, Кадыраў усё вырашыў за іх»

Тэлеграм-канал «Лісты да дачкі» — пра Пуціна, самалёт і Аліева з Кадыравым.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


🍛 СМАЧНА З «НОВЫМ ЧАСАМ». Захоўвайце падборку традыцыйных беларускіх рэцэптаў!

Святочнае меню:
1. Груца з шальбабонам. Шальбабон — гэта фасоля. Менавіта так называлася фасоля ў старабеларускай мове. А вось груца, альбо яшчэ можна сказаць «панцак» — гэта ячныя крупы.

2. Бігас — страва, якая смачная як халодная, так і гарачая. Яе можна захоўваць у халадзільніку на працягу трох дзён, і пры гэтым смак не зменіцца.

3. Бульба па-сялянску. Проста, хутка і вельмі смачна.

4. Крушанкі з кавай па-магнацку. Крушанкі — дэсерт заможнай шляхты і нават магнатаў. А падаць гэты дэсерт можна з кавай па-магнацку.

👩🏻‍🍳Іншы рэцэпт можна абраць тут.

#смачна


👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура




Хронікі рэпрэсій за 27 снежня: Каля 10 чалавек чакаюць суду за «атрыманне замежнай дапамогі»

З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на сённяшні дзень.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Літва і беларусы: ад гасціннасці да высылкі

Палітыка літоўскіх уладаў у дачыненні да беларусаў з кожным годам мяняецца — і не ў лепшы бок. Стаўленне да тых, хто вымушаны быў уцякаць ад пераследу ў суседнюю краіну, пагаршаецца яшчэ і праз дыскусіі пра «ліцвінізм», што штучна падаграюцца знутры і звонку.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Расія збіла азербайджанскі авіялайнер? Што вядома пра катастрофу рэйса «Баку — Грозны»

У якасці адной з версій авіякатастрофы пад Грозным называюць працу расійскага СПА.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN


🎄☃️Гомель упрыгожыў грамадскі транспарт да святаў. Паглядзіце, як яскрава, некаторыя свецяцца гірляндамі, іншыя ездзяць з "падарункамі" на даху.

Відэа: TikTok


1038-мы дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: спецаперацыя ГУР па ліквідацыі расійскіх афіцэраў і салдат КНДР ва ўкраінскім палоне

За мінулыя суткі Расія здзейсніла масіраваны ўдар па памежнай тэрыторыі — абстрэлу падверглася Сумшчына. Ёсць ахвяры.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN


«Людзі ў нас прывыклі да ўсяго». Ці давядзецца беларусам «зацягваць паясы»?

Санкцыі закранулі ўсе сферы эканомікі — гэта прызнаюць нават праўладныя эксперты. І ў далейшым яны будуць толькі спрыяць пагаршэнню дабрабыту беларусаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN


У Беларусі стварылі поўнаметражны мультфільм з дапамогай штучнага інтэлекту

Мультфільм "Белавежская пушча" ад беларускай студыі Arteki прэзентавалі ў Мінску падчас закрытага паказу 26 снежня.

Мультфільм “Белавежская пушча” – гэта прыгодніцкая камедыя з элементамі фэнтэзі. Па сюжэце гарадскі падлетак Дзіма разам з сям'ёй пераязджае ў вёску, дзе яго чакае нечаканая прыгода, у якую ён адправіцца з новымі знаёмымі: дзяўчынкай Алесяй і вялізным зубрам па імені Бублік.


🔻Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек

Гэта Ганна Кміт, Андрэй Селянінаў, Яўген Нікалаевіч, Дзмітрый Лях, Дзмітрый Чарнуха, Аляксандр Крупнікаў, Дзмітрый Глушчанка, Сяргей Чэкель, Уладзімір Апановіч, Арцём Пуценіч.

📍На дадзены момант праваабаронцамі «Вясны» прызнаныя палітзняволенымі 1254 чалавек. Ініцыятыва «Dissidentby» налічвае 1409 палітычных зняволеных.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
«Тое, чаго не жадае рабіць "старэйшы брат", зробіць "малодшы"». Лукашэнка «наехаў» на Пашыняна — той адказаў

За падтрымку Азербайджана ў карабахскім канфлікце Арменія пакрыўдзілася на чальцоў АДКБ. Але калі Расіі адкрыта пра гэта не гаворыцца, то ў дачыненні да Беларусі армяне могуць сабе гэта дазволіць.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць кіраўніцтва Streamline

Заснавальніка буйной моўнай школы Streamline, яго жонку і іншых кіраўнікоў навучальнага цэнтра абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 243 КК). Паводле інфармацыі Следчага камітэта, агульная сума ўрону склала больш за 17 мільёнаў беларускіх рублёў.

Следчыя органы сцвярджаюць, што навучальны цэнтр "Адукацыйныя тэхналогіі", які валодае брэндам Streamline, быў зарэгістраваны як некамерцыйная арганізацыя для вядзення адукацыйнай дзейнасці. Гэта дазваляла школе карыстацца асаблівым рэжымам падаткаабкладання. Аднак, паводле версіі следства, заснавальнік знайшоў спосаб абысці патрабаванні да некамерцыйнай дзейнасці, фактычна ператварыўшы яе ў камерцыйную.

У межах расследавання на маёмасць фігурантаў справы, у тым ліку дамы і зямельныя ўчасткі, накладзены арышт на агульную суму больш за 9 мільёнаў рублёў.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.