У суботу мы наведалі Кніжны кірмаш у Кракаве, адну з найважнейшых кніжных імпрэз у Польшчы. Былі прыемна ўражаныя маштабамі падзеі, колькасцю кніг і наведвальнікаў, а таксама колькасцю запрошаных літаратурных зорак.
Сёлета ганаровым госцем стала Нарвегія, і на выставе можна было ўбачыць знакамітых пісьменнікаў Карла Увэ Кнаўсгара і Маю Лундэ. Некалькі гадоў таму ў нашым выдавецтве выходзіла кніга Лундэ "Снежная сястра".
Але таксама было прыемна пабачыць і вялізныя чэргі па аўтографы мясцовых аўтараў. Напрыклад, да Яраслава Гжэндовіча, сапраўднай зоркі польскай фантастыкі, расцягнулася чарга людзей больш чым на гадзіну.
Мы змаглі паразмаўляць з пісьменнікам і расказаць, што зусім хутка па-беларуску выйдзе і трэцяя кніга яго самага папулярнага цыкла "Гаспадар Ледзянога Саду".
А вы ўжо можаце аформіць на яе папярэдні заказ: або толькі на трэцюю кнігу, або на тры кнігі разам. Папярэдні заказ працягнецца да 6 лістапада.
📚 Аформіць папярэдні заказ на тры кнігі.
📕 Аформіць папярэдні заказ на трэці том.