Кнігарня «Кнігаўка» распачынае цыкл сустрэч «Кніжнага клуба» з перакладчыкамі!
Першай госцяй «Кніжнага клуба» стане Наста Карнацкая, перакладчыца, літаратурная аглядальніца і вядучая падкаста Bellit. У траўні ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў яе дэбютны пераклад — раман Стывена Кінга «Ззянне».
Кніжны клуб пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць зніжку на кнігу — 10 злотых + магчымасць купіць кнігу-сюрпрыз ад выдавецтва за 1 злотых.
Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на мерыпрыемства, паколькі наша кнігарня невялікая, мы б хацелі ведаць колькасць удзельнікаў кніжнага клуба.
📅 26 ліпеня, 17.00.
📍Кнігарня "Кнігаўка", Варшава, ul. Kłopotowskiego 4.
Праект стаў магчымы пры фінансавай падтрымцы горада Варшавы і Старамесцкага Дома культуры ў межах конкурса "Улюбёная кнігарня Варшавы".