Цэнтр новых ідэй


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр.
Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі.
info@newideas.center

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Асноўны інстынкт

Карціну гэтага выпуску "Пульса Леніна-19" Павел Мацукевіч складвае з парачкі маленькіх сюжэтаў пра тое, як у Беларусі, забетанаванай санкцыямі звонку і рэпрэсіямі знутры, прабіваюцца міжнародныя сувязі з заходнімі краінамі.

Насуперак усяму, як нешта зусім натуральнае, што супраціўляецца зусім ненатуральнаму.

👉 Гартайце малюнкі і чытайце выпуск цалкам на сайце
👉 Падпісацца на рассылку "Пульс Леніна-19" па пошце


⚡️ Belarus Future Unconference 2024 у Варшаве ўжо сёння!⚡️

Стартуем а 13:30, выпіць кавы можна з 13:15.

Трымаем рэгістрацыю адкрытай яшчэ некалькі гадзін, таму калі яшчэ не зарэгістраваліся, то зрабіце гэта прама зараз 🫡

👉 Праграма, імёны спікерак і спікераў на сайце BFUNCONF.LIVE

Да сустрэчы на пляцоўцы Centrum Kreatywności Targowa (Warszawa, Targowa 56)


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
⚡️ Ужо заўтра ў Варшаве адбудзецца Belarus Future Unconference 2024, якую праводзіць Цэнтр новых ідэй ⚡️

Антон Раднянкоў запрашае на антыканферэнцыю ўсіх, хто хоча абмяркаваць новае бачанне грамадскага сектару і яго ролю ў будучыні краіны.

👉 Праграма, імёны спікерак і спікераў на сайце BFUNCONF.LIVE
👉 Калі яшчэ не зарэгістраваліся, то зрабіце гэта прама зараз


📖 Сёння ўвечары дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік будзе ў Варшаве абмяркоўваць кнігу Джонатана Рауха "Канстытуцыя ведаў: Абарона ісціны".

Калі жадаеце далучыцца да дыскусіі, то пераходзьце на старонку "Biz.умство" для рэгістрацыі 👉 https://bizumstvo.imaguru.co/


Нядаўна былі прэзентаваныя вынікі даследчыцкага праекта пра ўспрыманне справядлівасці тымі беларусамі, якія перажылі гвалт з боку сілавікоў рэжыму

Метадалогію праекта распрацаваў старшы даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў, а аснову даследавання склалі звесткі, сабраныя праваабаронцамі “Вясны” і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. З поўнай справаздачай можна пазнаёміцца тут, а ў артыкуле Генадзь Коршунаў робіць акцэнт на тое, што людзі хаця і не вельмі вераць у магчымасці аднаўлення справядлівасці ў найбліжэйшы час, але не перастаюць яе прагнуць.

"84% лічаць, што дамагчыся справядлівасці ў Беларусі ў хуткім часе шанцаў амаль няма, але пры гэтым 36% падкрэсліваюць, што гэта можа атрымацца, калі звяртацца ў суды іншых краін ці ў міжнародныя інстанцыі.

Гэта важна: мы адэкватна ацэньваем перспектывы, але не апускаем рукі і разглядаем розныя варыянты. Як той казаў, калі надзея паступова сплывае, застаюцца вытрымка, зацятасць і ўпартасць".


👉 Чытаць артыкул на сайце


Пару дзён засталося да Belarus Future Unconference 2024 у Варшаве! 🔥

Рэгістрацыя яшчэ адкрыта, таму калі жадаеце плённа і цікава правесці другую палову суботы, то пераходзьце па спасылцы і запісвайцеся на Belarus Future Unconference 2024.

Будзем разам абмяркоўваць тое, як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь! ✨

Калі: 23/11/2024, з 13:30 да 18:30
Дзе: Centrum Kreatywności Targowa (Warszawa, Targowa 56)

👉 Уся праграма на сайце BFUNCONF.LIVE
👉 Рэгістрацыя тут

Будзем рады пабачыцца! ❤️‍🔥














Чаму мы павінны змяніцца? 🪴

Грамадскі сектар выжыў і перабудаваўся, але згубіў істотную частку свайго ўплыву. Ці магчыма спыніць гэты працэс, якія шляхі нарошчвання ўплыву застаюцца і якую крытычную працу неабходна для гэтага правесці?

Пра гэта пагаворым на Belarus Future Unconference 2024, якая пройдзе ў бліжэйшую суботу 23 лістапада ў Варшаве.

Вось хто будзе ўдзельнічаць у Fishbowl дыскусіі:

🌟 Антон Раднянкоў, старшыня рады ЦНІ
🌟 Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар Еўрарадыё
🌟 Яраслаў Бекіш, грамадска-палітычны дзеяч
🌟 Анастасія Рагатко, сузаснавальніца Stratcomlab, кiраўніца напрамку кансалтынг

Мадэратарка — 🌟 Алана Гебрэмарыям, грамадска-палітычная дзеячка, сябра КР, былая палітзняволеная.

👉 Уся праграма на сайце BFUNCONF.LIVE
👉 Рэгістрацыя тут

Чакаем усіх на Belarus Future Unconference 2024! ✨ Рэгіструйцеся самі і дзяліцеся анонсам з калегамі і каляжанкамі!


У Беларусі працягваецца так званая перадвыбарчая кампанія. З дыстанцыі сышлі два кандыдаты-спойлеры — гэтак жа нечакана, як і заявілі аб сваіх намерах балатавацца.

Такая імітацыя палітычнага жыцця заклікана прыцягнуць увагу да галасавання ў студзені. Улады можа нават не хваляваць абсурднасць такіх пастановак з псеўдакандыдатамі, бо галоўнае — каб пра выбары гаварылі.

Аднак усе гэтыя "паліттэхналогіі" не могуць вырашыць больш фундаментальных праблем, якія рэжым Лукашэнкі атрымлівае для сябе і стварае для ўсёй краіны, не дапускаючы рэальных апазіцыйных прэтэндэнтаў на выбары.

🤔 Што гэта за праблемы — чытайце ў артыкуле на нашым сайце ✍️













20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.