Васіль Быкаў сярод вучняў Сваткаўскай сярэдняй школы, 1970 год
Можа падацца незразумелым, чаму ў 1960-я ў гэтай школе пабываў увесь цвет тагачаснай літаратуры: Быкаў, Караткевіч, Мележ, Шамякін, Бураўкін, Гілевіч, Навуменка, Вярцінскі, Барадулін… Чым жа такім вылучалася гэтая школа, акрамя таго што ў ёй адзін год вучыўся Максім Танк?
Справа ў тым, што ў 60-ых тут працаваў настаўнік-энтузіязст Мікола Пашкевіч (апошні здымак), які быў апантаны беларушчынай. Яго вялікая любоў да мовы і літаратуры перадалася і вучням. Як успамінаў Быкаў, Пашкевіч часта пісаў яму, прычым гнеўна і без піетэту. Ён дакараў, што літаратары засядзеліся ў Мінску, зазналіся і не хочуць сустракацца з чытачамі. Па выніку такога ліставання з пісьменнікамі, яму і ўдалося запрасіць у госці столькі зорак літаратуры.
Нажаль, цудоўны настаўнік рана пайшоў з жыцця. Яго памяці Васіль Быкаў прысвяціў сваю аповесць «Абеліск».