Баец палка імя Кастуся Каліноўскага Ян Мельнікаў у камэнтары зазначыў, што чытаў паведамленьне на афіцыйным тэлеграм-канале палка і ня згодны з напісаным там.
«Словы сьмешныя (пра тое, што сацыяльныя сеткі палка Каліноўскага належаць беларускай нацыі), бо доступ да тэлеграм-каналу мае ўкраінка, жонка аднаго з каліноўцаў, які займаўся арганізацыйнай працай. Таму не разумею, як гэта тычыцца словаў пра ўвесь беларускі народ альбо ўсю нацыю. Што датычыцца заявы ў тэлеграм-канале пра тое, што „праз згоду на ўмовы вайсковай часткі ён страціў аўтарытэт сярод пераважнай большасьці камандзіраў“, то дакладна хлусьня. Па-першае, ніякага апытаньня ці галасаваньня не адбывалася пра падтрымку ці непадтрымку. Па-другое, што тычыцца тых, хто не падтрымаў з баявых камандзіраў, менавіта калі размова пра камандзіраў кірункаў (БПЛА, мэдыцына, артылерыя, а не асобных разьлікаў гэтых падразьдзелаў), то, на мой асабісты погляд, большасьць падтрымала „Дзядзьку“», — патлумачыў добраахвотнік.
Крыніца I Мая Краіна Беларусь