30 гадоў таму прайшоў першы тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта былі першыя і апошнія дэмакратычныя выбары на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Галоўнымі кандыдатамі былі стаўленнік савецкай наменклатуры Вячаслаў Кебіч, пранацыянальны кандыдат Зянон Пазняк, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і дырэктар саўгасу Аляксандр Лукашэнка.
Вядомы пісьменнік і "сумленне нацыі" Васіль Быкаў, які дарэчы быў у выбарчай камандзе Зянона Пазняка, пазней так пракаментаваў выбары:
"Народ пайшоў за жорсткім, нахабным, прагматычным дырэктарам саўгасу, ідэі якога былі простыя, як мычэньне каровы і зразумелыя дарэшты. Без увагі да нацыянальных прынцыпаў, Лукашэнка кінуўся да Расеі (...) Вядома ж, разумнейшыя адчувалі, што ён адбіраў у Беларусі сувэрэнітэт, будучыню і пазбаўляў дэмакратыі", "Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў з мінулымі выбарамі. Горай – не зробіш. Для сябе, для грамадства, для нашчадкаў – таксама"
Historyja | Мая Краіна Беларусь