Дарэчы, пра кнігі — Г
ары Потэр па-беларуску ўсё ж будзе, але не ў БеларусіВыдавецтва «Янушкевіч», якое зараз працуе ў Польшчы, дамовілася з брытанскімі праваўладальнікамі на працяг серыі кніг пра хлопчыка-які-выжыў па-беларуску.
Раней выдавецтва паспела выпусціць па-беларуску тры кнігі — «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і патаемная зала», «Гары Потэр і вязень Азкабана». Але потым праваўладальнікі
адмовіліся ад супрацоўніцтва, бо
«не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі».«Янушкевіч» змаглі вырашыць гэтае пытанне — і
восьмага лютага 2025 года чацвёртая кніга «Гары Потэр і Келіх агню» выйдзе. Але — не ў Беларусі. Згодна з новай дамовай з праваўладальнікамі, прадаваць Гары Потэра на беларускай можна толькі на пляцоўках выдавецтва: у кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве, інтэрнэт-краме
«Кнігаўка» і маркетплейсах Allegro і Amazon.