KAMBEG


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Зваротная сувязь: @kambeg
YouTube: youtube.com/c/KAMBEG_DUB
Patreon: patreon.com/kambeg
TikTok: tiktok.com/@k4mbeg
Лепшы праект па беларусізацыі анімэ, мангі, фільмаў і серыялаў: anibel.net

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове dan repost
Сябры, зноў адкрываем набор у нашу каманду!
Запаўняйце форму, якая будзе адкрытая да канца месяца.

https://forms.gle/DdMSRikwStZYqcJm7

Будзем вас чакаць!


Калі думалі паспабаваць сябе ў перакладзе ці агучванні — то я шчыра раю падаць заяўку. Таксама рабяты з Анібела і іншых людзей шукаюць.


Мой родны гук dan repost
Як бы гучала беларуская мова без жанчын?

Сёння, у міжнародны жаночы дзень, мы з рабятамі вырашылі крыху пафантазіраваць і паказаць, як бы выглядаў беларускі дубляж без жаночых галасоў.

Відавочна, што якасны дубляж без дзяўчат немагчымы!

Дзякуй, дарагія жанчыны, што вы ёсць, што глядзіце нас і што ГУЧЫЦЕ з намі! Са святам 🥳




Агучыў Джоні Дэпа ў фільме Забойства ва «Усходнім экспрэсе»

Глядзець тут: https://kinakipa.site/movie?id=817969


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Агучваю Хроснага бацьку)

але пакуль гэта дакументалка пра Юпітэр


Спадарства, сёння ў дзень роднай мовы прапаную зрабіць пару вельмі простых і добрых рэчаў на карысць яе развіцця!

1. Падпішыце петыцыю на твічы, каб там дадалі беларускую мову ў спіс моў трансляцый. Супольнасць твіча паступова расце і там з’яўляецца ўсё больш цікавага і якаснага кантэнту, але нашыя стрымеры вымушаныя пазначаць свае стрымы іншай мовай (рускай, украінскай ці яшчэ якой) і карыстацца хэштэгамі.
Такі здавалася б маленькі крок моцна дапамог бы нашым рабятам быць больш заўважнымі і знайсці свайго гледача.

2. Петыцыя аб даданні беларускай мовы на Amazon KDP. каб усе ахвочыя маглі выдаваць свае кнігі любым накладам і без гары грошай. Творы, маляванкі, коміксы, даследванні — любы чалавек гэта ўсё можа друкаваць на Amazon KDP, але не па-беларуску.
Калі ласка, падпішыце яе, распавядзіце ў сваіх сацсетках пра яе пакажыце сябрам.

З днём роднай мовы!!!


Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове dan repost
Апошняя серыя!
Легенда пра Vox Machina 3 / The Legend of Vox Machina 3
anibel.net/cinema/The-Legend-of-Vox-Machina-3?tg

Агучка: 12 з 12
Даберы: #Kambeg #orril #Mia_Myr #Emi #Жужаль #Вафля #nenia

Данат:
https://patreon.com/orril_dub

#The_Legend_of_Vox_Machina_3 #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by


Гэта была цяжкая, вельмі цяжкая для мяне праца і мне вельмі радасна, што яна нарэшце скончылася)

Калі любіце нетыповае фэнтэзі, прыгоды, калі вам цікава паслухаць як я спяваю 🙈🙉🙊 — запрашаю да прагляду)


Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове dan repost
Зорныя войны: Эпізод ІІ – Атака клонаў / Star Wars: Episode II – Attack of the Clones
anibel.net/cinema/star-wars:-episode-ii-attack-of-the-clones?tg

Агучка: 1 з 1
Даберы: #Orril #Kambeg #Tinwore #tokage #Vozhyk #Жужаль #Вафля #vals

#Star_Wars_Episode_II_Attack_of_the_Clones #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by


З новым годам!)




Варта было пагутарыць з рабятамі пра ШІ, як зляпілі нейрасетку з агучваннем па-беларуску

https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts


Ну калі там ужо рэліз другога эпізода(




Vožyk dan repost
Я пераклаў і агучыў фільм дзяцінства.

Fuck yeah.

https://kinakipa.site/movie?id=4807
https://kinakipa.site/movie?id=4807

Пад піўцо нармальна.
Прыемнага прагляду!


Пачынаем збор на Валадара Пярсцёнкаў!

Я ішоў да гэтага моманту напэўна гадоў 5. Мой родны гук падыходзіць да гэтага праекту максімальна падрыхтаваны: з базай крутых акцёраў, з досведам у дубляжы. Выраслі як і нашыя “пачынаючыя” акцёры, так і праект цалкам. Калі збяром і зробім, як планавалася — можна і на пенсію будзе пайсці)

Вось спасылачка на збор: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885
Падрабязнасці тут: t.me/moj_rodny_huk/144

Калі вы калісь збіраліся кудысь заданаціць, ці павіншаваць мяне ці праект з надыходзячымі святамі — то вось ён гэты самы момант)


Нарэшце


Мой родны гук dan repost
🔥 Німона ў агульным доступе!

Запрашаем паглядзець наш першы паўнавартасны дубляж!

🎬 Глядзець анлайн: https://anibel.net/cinema/Nimona?tg
👀 Трэйлер: https://youtu.be/gceDmzDv3uo

Сюжэт: У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў.

Дубляж Німоны — гэта наш эксперымент, які дакладна ўдаўся. На яго сышло шмат высілкаў і часу. Таму мы будзем вельмі ўдзячныя вам за фідбэк і распаўсюд 🥰


Сапраўдны правінцыялізм — гэта не «забыцца на Талстога ці Чэхава», а спрабаваць пазбавіцца роднай гаворкі. Гэта разумеюць нават у Амерыцы: Энтані Хопкінс імправізаваў на гэтую тэму ў «Маўчанні ягнят», паглядзіце:
https://vm.tiktok.com/ZGd6jXCEX/

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.