Блогер Алесь Чахоўскі апублікаваў кароткі відэапраект "Тодар" да Дня памяці ахвяраў савецкага тэрору
"Публіцыстычна-мастасцкі фільм "ТОДАР" я бы хацеў аднесці да жанру паэтычнай фантастыкі. Аднойчы я ўявіў, што спаткаўся з Тодарам Кляшторным — паэтам, якога забіў сталінскі рэжым, а разам з ім яшчэ больш сотні выбітных дзеячоў беларускай культуры і навукі. Падчас нашага спаткання ў нас адбылася размова пра лёс беларускасці, пра ролю літаратуры ў нашым жыцці і пра тое, што рэпрэсіі супраць беларускасці неспынены дагэтуль”, — растлумачыў Алесь Чахоўскі.
Тодар Кляшторны (1903-1937) - выбітны беларускі паэт, які быў адным з 108 прадстаўнікоў бязлістасна расстралянай інтэлегенцыі ва ўрочышчы Курапаты ў Менску ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Ролю Тодара Кляшторнага ў відэа выканаў актор Ілля Ясінскі.
Расстрэл 29 кастрычніка стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год і мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў. Рэпрэсіі закранулі больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры: ад паўмільёна да 1,2 млн беларусаў. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.
https://youtu.be/t3nRN7YC9B4?si=b3pvpD05Hqdpw4Jp