Габрэі ў Беларусі
Першая зафіксаваная гістарычнымі дакумэнтамі міграцыйная хваля габрэяў на тэрыторыю Беларусі (на ідыш Райсн) назіралася ў другой палове ХІV — пачатку XV стагодзьдзя.
З XІV па XVІІ стагодзьдзі Берасьце было галоўным цэнтрам габрэяў княства, і грамада Берасьця адыгрывала кіруючую ролю ў жыцьці габрэйства ўсёй Літвы.
У Горадні габрэі зьявіліся, на думку дасьледнікаў, яшчэ ў канцы XІІ ст. На момант атрыманьня ў 1389 годзе прывілея Вітаўта габрэям у горадзе ўжо існавалі сынагога й габрэйскія могілкі.
Прычынай зьяўленьня габрэяў на Беларусі, на думку дасьледнікаў, сталі масавыя пагромы габрэйскіх грамадаў Цэнтральнай Эўропы ў час так званай чорнай чумы. Важную ролю ў фармаваньні й падтрыманьні сацыяльна-эканамічнага становішча габрэяў ВКЛ традыцыйна выконвалі вялікія князі літоўскія. Яны разглядалі габрэяў як уплывовую фінансавую супольнасьць, апора якой была эканамічна выгаднай. Габрэі ВКЛ мелі права свабодна гандляваць і займацца рамяством. Недатыкальнасьць асобы й прыватнай уласнасьці ахоўвалася вялікакняжацкай уладай і законамі дзяржавы.
На фота: Сынагогі ў Горадні, Віцебску, Бабруйску адпаведна