Сетка магазінаў фіксаваных цэн Fix Price запусціла дастаўку тавараў па Беларусі. Пакуль яна працуе ў пілотным рэжыме толькі ў адной з крам у Мінску. Але ўжо ў студзені 2025 года да сістэмы плануецца падключыць яшчэ трынаццаць крам у трох гарадах: Мінску, Гомелі і Гродна.
Дастаўка будзе каштаваць ад 3 беларускіх рублёў у залежнасці ад сумы заказу, загружанасці сэрвісу і адраса кліента. Час дастаўкі складзе ад 30 хвілін, а максімальная вага замовы – 30 кілаграмаў.
Таксама пакупнікі змогуць афармляць самавываз праз мабільную праграму Fix Price або сайт. Акрамя гэтага, дастаўка даступная яшчэ і праз «Яндэкс go» (у раздзеле «Яндэкс ежа» ў катэгорыі «Магазіны»).
На канец лістапада сетка Fix Price у нашай краіне налічвала 328 магазінаў у 100 населеных пунктах.