Postlar filtri


Mikola Dziadok dan repost
Роўна 4 гады таму быў затрыманы наш дарагі сябар, Мікола Дзядок.

11 лістапада 2020 года Мікола быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС, а пасля пераведзены ў СІЗА. Праз год суддзя Анастасія Папко прызнала яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3. Яна прызначыла пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, адпаведна запыту пракурора Антона Цюменцава.

Цяпер Мікола знаходзіцца ў Гродзенскай турме №1. Ён мусіў выйсці з турмы 25 красавіка 2025 года, але супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы). Апошнія чатыры месяцы Мікола правёў у ШІЗА.

______________
Адрас для лістоў:
Мікалай Аляксандравіч Дзядок
турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
зло мае сваё вымярэньне

#ночпаэтаў
#ночрасстраляныхпаэтаў
#ночнерасстраляныхпаэтаў


10 содняў ШІЗА напярэдадні дадалі палітвязьню Міколу Дзядку. я нагадаю, што Мікола знаходзіцца ў ШІЗА зь 17 чэрвеня, то бок ужо пяты месяц запар.

з улікам дададзеных напярэдадні агулам атрымаецца ўжо 137 содняў у ШІЗА.

гэта анішто іншае як сьведамае катаваньне абсалютна невінаватага чалавека. я нават уявіць не магу, што адбываецца ў галовах тых, хто сьведама дадае пакутаў ужо закатаванаму й невінаватаму чалавеку. гадамі незаконна трымаць у турме, пры гэтым жыць новую крымінальную справу - і пры ўсім гэтым яшчэ і гнаіць чалавека ў ШІЗА!

гэта ж якімі маральнымі вырадкамі трэба быць, каб гэтак рабіць!

вы хочаце ведаць розьніцу паміж намі і імі? вось яна, гэта розьніца.

==

актуальны адрас для лістоў і паштовак:

Мікалай Аляксандравіч Дзядок
турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

***

свабоду Міколе Дзядку і ўсім астатнім палітвязьням!

#свабодуміколедзядку
#міколадзядок
#пакульусенябудуцьвольныя
#свабодупалітвязьням


мабыць, вы ўжо чулі. палітвязьню Міколу Дзядку, якому заставалася сядзець паўгода (ён меўся выйсьці 25 красавіка 2025 г.), завялі яшчэ адну крымінальную справу, паводле якой яму пагражаюць дадатковыя ад аднаго да трох гадоў зьняволеньня.

12 верасьня стала вядома, што Міколу абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі турмы (ч. 1 арт. 411 кк рб). і гэта пры тым, што з чэрвеня Мікола знаходзіўся ў шіза, адкуль выйшаў толькі ў верасьні.

але калі гэта спыняла нелюдзяў, праўда? яны працягваюць зьдзеквацца з абсалютна невінаватых людзей - і з палітвязьняў, і зь іх сваякоў і блізкіх, якія чакаюць па другі бок кратаў.

гэта сыстэматычнае зьнішчэньне свабодных людзей. па абодва бакі кратаў. і яно спыніцца толькі тады, калі ўся гэтая злачынна сыстэма будзе зьнішчаная. ане перамовы, ані лібэралізацыя, ані эвалюцыя рэжыму - толькі яго татальнае зьнішчэньне.

і як бы гэта ні гучала, я вельмі спадзяюся на тое, што мы, беларусы, выявімся дастаткова злапамятныя, каб кожнаму аддаць паводле ягоных злачынстваў.




сёньня Міколу Дзядку спаўняецца 36 гадоў. ужо чацьвёрты свой дзень народзінаў запар мой сябра сустракае за кратамі. чалавек высокіх ідэалаў, крыштальнага сумленьня і сталёвага характару - я ўпэўнены, што Мікола вытрывае ўсе выпрабаваньні годна і выйдзе на свабоду і абдыме сваіх блізкіх.

зычу табе сілаў, сябра! а таксама ўсім тваім блізкім! усе вы - цудоўныя людзі, ганаруся нашым сяброўствам! і таксама чакаю на волі. мы ўсе - разам з табою!

абдымаю ўсім сэрцам!


***

падтрымлівайце беларускіх палітвязьняў і палітвязынак, а таксама іх сем’і - хто як і чым можа: грашыма, прадуктамі, урэшце, добрым словам і лістамі, а таксама допісамі ў сацыяльных сетках і акцыямі. гэта трэба нам усім - каб ня быць гэткімі, як тыя, хто носіць ключы ад турэмных камэраў.

перад кожным/кожнай неабыякавым/неабыякавай схіляю галаву. дзякуй вам вялікі!


***
актуальны адрас для лістоў і паштовак:

Мікалай Аляксандравіч Дзядок
турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

***

свабоду Міколе Дзядку і ўсім астатнім палітвязьням!


ну што, сябры, паразважаем разам пра два важныя пытаньні, якія перад намі ставіць, здавалася б, шараговая аварыя на менскім праспэкце і на якія нам усім трэба знайсьці адказы?

https://www.youtube.com/watch?v=y4a_4MGTeog

(ч/б №163)


Як беларусаў змушаюць расьпісвацца ўва ўласным бяспраўі | Лукашызм, рэпрэсіі, супраціў

рэпрэсіі, які лукашысты разгарнулі супраць беларусаў і якім канца-краю не відно - яшчэ адно сьведчаньне таго, што злы дзед ані на цалю ня верыць беларусам. а таму ўсе словы пра "перагарнуць старонку", перамовы і нацыянальнае замірэньне застаюцца ўсяго толькі словамі. і пагатоў нават калі вы прыпаўзеце да злога дзеда на каленях і папросіце прабачэньня, яму гэтага будзе мала. менавіта таму лукашысты пайшлі на чарговы крок: яны змушаюць беларусаў пісьмова абяцаць быць паслухмяным маўклівым быдлам.

вы гатовыя гэта зрабіць?

(ч/б №162)

https://www.youtube.com/watch?v=rijTrn52rLY


як стаць легітымнымі, калі сапраўдных выбараў няма?

ну што, выбары ў каардынацыйную раду прайшлі. што далей? ці сьціхнуць спрэчкі вакол таго, лічыць гэтую інстытуцыю легітымнаю або не? і ці наагул ёсьць хоць нейкі сэнс у гэтых спрэчках? а можа ёсьць штосьці важнейшае за тое, колькі, як і за каго прагаласавалі?

ч/б №161:
https://www.youtube.com/watch?v=r7cOzax2eBQ&lc=UgyT3AvT6-N_XHIhwW14AaABAg


Беларусы ў Беларусі і беларусы замежжа ўсё далей адзін ад аднаго. Што рабіць?

https://www.youtube.com/watch?v=A2uJas8OGhg

вітаю, сябры. сёньня я хацеў бы паразмаўляць з вамі на важную і складаную тэму, якую, аднак, ніхто асабліва й не наважваецца сур’ёзна закранаць публічна - і адначасова пра гэта гавораць многія ў прыватных размовах ці разважаюць, застаўшыся сам-насам з сабою.

усё больш людзей зьяжджаюць зь Беларусі. усё менш з тых, хто зьехаў, думаюць пра вяртаньне. ці азначае гэта, што беларусы ў Беларусі зноўку могуць разьлічваць выключна на сябе самых? альбо ў нас усё-ткі ёсьць шанец захаваць нацыянальнае адзінства?

буду ўдзячны вам за вашыя думкі на гэты конт, а таксама калі дапаможаце ўзьняць гэтыя пытаньні на як мага шырэйшую аўдыторыю: камэнтар, падабайка, падпіска, падзяліцца відэа зь іншымі - усё гэта альгарытмы YouTube ўспрымаюць як сыгнал, што відэа важнае і яго варта рэкамэндаваць да прагляду іншым.

дзякуй! будзьма разам! Жыве Беларусь!


_________
(ч/б №160)


ну што, сябры, дапісаў я, урэшце, свой чарговы "ч/б", над якім думаў з добрыя паўгода. зараз сяду за мантаж і, думаю, заўтра выстаўлю на канал.

ну што, хто ведае, можа наступны выпуск буду рабіць ужо менш за паўгода. а таму, каб не прапусьціць яго, не забудзьцеся ня толькі падпісацца, але й націснуць званочак.

вельмі рады зноўку сустрэцца з вамі!

https://www.youtube.com/watch?v=85_BO1wlXJ4


БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК dan repost
БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК
аб'яўляе набор рэзерву кіроўцаў
для дастаўкі гуманітарнай дапамогі і аўтамабіляў УСУ

Кожны беларус замежжа можа дапамагчы для набліжэння нашай агульнай перамогі, заданаціўшы свой час!

Якая інфармацыя ад вас нам патрэбна:
• у якім горадзе вы знаходзіцеся?
• якой катэгорыі вадзіцельскае пасведчанне вы маеце?
• у якія краіны вы гатовыя паехаць?

Падаць заяўку вы можаце тут
@autapolk_rekrut

Падпісацца


неабыякавасьць і ўзаемадапамога будуюць масты між народамі куды мацней і надзейней за ўсе самыя гучныя й самыя прыгожыя словы.

павага й пашана ўсім, хто будуе гэтыя масты не на словах, а на справах! Жыве Беларусь! Слава Украіні!


ужо і забыў, як гэта робіцца... ну што, узгадаем разам?

https://www.youtube.com/watch?v=sRB4gSSWFzk

вітаю, сябры! ну што, відаць, прысьпеў час перапыніць маўчаньне: вельмі засумаваў па вас, захацелася з вамі паразмаўляць! таму заходзьце, буду вам вельмі рады. нічога асаблівага не рыхтаваў, таму калі будуць нейкія пытаньні, думкі, тэмы - пішэце ў стрым-чаце, буду рэагаваць.

ну і, здаецца, усё.

заходзьце!

7 траўня 2024 г.
21:00 (беларускі час)


п'ю каву. і вось раптам падумалася: а можа стрым замуціць? што скажаце? калі за, то пакідайце ў камэнтарах пытаньні і тэмы, якія варта абмеркаваць.


сябры, сёньня стартаваў збор "беларусам ад беларусаў" на 100 дронаў для палка Каліноўскага. ініцыяваў збор вядомы ўкраінскі блогер Александр Рыков @BalaganOFF. на яго заклік адгукнуліся многія беларусы - нават тыя, хто, маючы розныя палітычныя пазыцыі, адзін адному рукі не падае.

і гэта цудоўна! Беларусь - гэта тое, што нас усіх мае задзіночваць!

ня час сварыцца, сябры. час - дапамагаць адзін адному. час дапамагчы абараніць нашых хлопцаў і дзяўчат, якія бароняць сёньня Ўкраіну і даюць нам надзею на будучае вызваленьне Беларусі. мы можам да страты голасу спрачацца міжсобку наконт таго, наколькі наагул рэальнае вызваленьне Беларусі праз вызваленьне Ўкраіны, ці зойдуць каліноўцы ў Беларусь трушчыць лукашыстаў альбо ня зойдуць. але факт застаецца фактам: расея - гэта зло, якое імкнецца зьнішчыць у тым ліку Беларусь. чым менш оркаў, тым лепш. чым больш нашых хлопцаў і дзяўчат, якія ваююць з гэтым злом, застанецца жывымі і здаровымі, тым лепш. гэта факт.

дык давайце дапаможам, хто як і колькі можа!

https://t.me/balaganoffnews/19779


ну добра, робятэ, а вось і маё відэа, зь якім учора перамог у катэгорыі "мастацкае відэа" - вашай увазе

https://www.youtube.com/watch?v=eHSbPnGbS34


ну што ж, робятэ! запрашаю вас паглядзець разам стрым фіналу дэкляматарскага конкурсу да дня роднай мовы ад Fundacja Tutaka:

https://www.youtube.com/watch?v=SDe7bLZSEfg

дарэчы, у тэлеграме "тутакі" можна прагаласаваць за фіналістаў: https://t.me/tutaka_fond - калі раптам што такое, то сярод фіналістаў у катэгоры "мастацкае відэа" можна прагаласаваць і за мяне (валера руселік)


а вось і апошні выпуск "хрусь і папалам".

https://www.youtube.com/watch?v=MlaGKr_wdUY&lc=UgwfIZnpZgCAWxTDv514AaABAg

для мяне асабіста гэта быў вельмі важны цыкаль. найперш вось чаму. я глыбока перакананы, што падобны кантэнт важны сёньня і будзе запатрабаваны заўтра й пасьлязаўтра - усімі намі, па абодва бакі беларускае мяжы ды па розныя бакі шматлікіх беларускіх барыкадаў.

"...нас мала. І ў палітычнай грызьні болей ня будзе. Увогуле палітыка ў нашых умовах ня можа зьяднаць людзей, толькі культура і мова. Сёньня гэта па-над усім. Бо гэта дае прырост, найперш сярод моладзі. А зьяднаныя мовай і культурай людзі і ў палітыцы непераможныя. Мы бясконца гаворым пра крывавы рэжым і амаль не гаворым, як нам самім стаць вялікай беларускай сілай, каб гэты рэжым скінуць. А толькі пачнеш пра гэта, пра прыклады, досьвед, мэтады, як тут жа атрымаеш ночвы памыяў на галаву. І зусім не ад крывавага рэжыму."
"Вы чытаеце тэксты па дыяганалі, а цьвікі забіваеце наўпрост". (Сяргей Дубавец)

дзякуй за ўвагу. Жыве Беларусь!


ну што, сябры, прапаноўваю вашай увазе чарговы (перадапошні?) выпуск "хрусь і папалам". дарэчы, папярэднія выпускі ўсе глядзелі?

https://www.youtube.com/watch?v=MDLz6AScd9o

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.