Беларуская музыка


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Musiqa


Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Сувязь - @charnukha

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Musiqa
Statistika
Postlar filtri


😍 Міністэрству сепультуры сёння споўнілася два гады! Не жартую. Ужо два гады!
👻 65 выпускаў
👻 205 тысяч гадзін прагляду ролікаў пра беларускую музыку па-беларуску
👻 Дзясяткі тысяч задаволеных гледачоў па ўсім свеце
👻 Некалькі незадаволеных музыкантаў

Новы ролік выйдзе ўжо ў гэтую нядзелю і сепультура вернецца ў штотыднёвы фармат! А павіншаваць канал са святам і пажадаць яму яшчэ два гады існавання можна на Buy me a coffee. Дзякуй вам, даражэнькія сябры❤️ І да сустрэчы ў Міністэрстве!

https://buymeacoffee.com/charnukha


Літарка dan repost
Запрашаем на сустрэчу з Аляксандрам Чарнухам у гэтую суботу. Паразмаўляць пра біяграфію гурта МалчатДама, пра Міністэрства Сепультуры, кнігу Свінні і новую кнігу гвалт можна будзе у суботу ў Мангэтане ў атмасфэрнай кавярні.
Рэгістрацыя абавязковая, бо месцы абмежаваныя.


Hramadstva — яшчэ адзін беларускі рок-альбом, які выйшаў сёння. Гурт Atesta па-райнейшаму можна называць маладым, хаця музыканты граюць разам ужо амаль 7 год. Ад пачатку гэта была музыка, якая ў першую чаргу выклікала эмоцыі дзякуючы сваёй непасрэднасці і шчыраму юнацкаму драйву, а галоўнай адметнасцю быў вакал Ульяны Паўловіч. Яскравы, аб’ёмны і харызматычны. Карані гэтай харызмы трэба шукаць у манеры Далорэс О’Рыордан, бо аналогіі ўзнікаюць адразу і пазбавіцца ад іх ужо немагчыма. Але гэта, як мінімум, цікавы ўзор для натхнення.

Альбом Hramadstva амаль цалкам трымаецца на падачы Паўловіч, і інструментальны складнік працы толькі зрэдку выходзіць на першы план. То бок гурт добра выкарыстоўвае свае моцныя бакі, але і знаходзіцца ў відавочнай залежнасці ад іх. Праблема толькі ў тым, што гэтыя хібы можна добра камуфляваць на ўзроўні сінглаў, а вось на лонгплэі яны ўсё роўна заўважныя.

На першы план тут выходзяць яскравы сінгл «Каляды», трып-хопавыя «Архідэі», выбуховы «11» і пяшчотныя «Дзьмухаўцы» — бадай, самыя ўдалыя нумары альбому. Але ёсць і відавочна слабыя месцы: тытульнае «Грамадства» гучыць як клаўстрафабічны дэма-запіс, наўпроставая «Дзюна» выглядае хіба не самым удалым пачаткам альбому.

Atesta працягвае намацваць сябе і гэты пошук працягваецца і на новым альбоме. Складана зразумець і сфармуляваць гурт, які трымаецца на персанальнай харызме. Hramadstva — даволі роўны і крэпкі запіс, за які пры жаданні можна зачапіцца і пакінуць некаторыя песні ў плэй-лісце. Але ёсць адчуванне, што амбіцыі Atesta мацнейшыя за такую характарыстыку.

https://www.youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_n-cuos3wSGrNZKoGKNZUIfr3qcTdGlAHE
Album - Hramadstva
Share your videos with friends, family, and the world


Гурт Biaz Nazvy заўсёды працаваў з даволі простымі і зразумелымі структурамі — гэта быў шчыры і наўпроставы ракешнік без прэтэнзій на звышарыгінальнасць і вынаходлівасць. Калі уважліва прааналізаваць дыскаграфію бярозаўскага калектыву, можна зразумець, што яго творчая эвалюцыя адбываецца хіба ў нюансах гучання і пэўных выканальніцкіх нюансах.

Альбом «20 Plus» працягвае гэтую традыцыю, але ўжо ў іншых дэкарацыях — і ў першую чаргу гаворка пра вымушаную эміграцыю і шматлікія побытавыя пытанні, у перапынках паміж якімі здараецца творчасць. І ў гэтым кантэксце тузін немудрагелістых песень гучыць як спроба фармуляваць беларускі рок-мэйнстрым.

У ім няма яскравых хайлайтаў і звышупэўненай харызмы. Цікавых небанальных тэкстаў і арыгінальнай мелодыкі. Наадварот, увесь гэты матэрыял даволі прадказальны — і ўважлівы слухач даволі лёгка можа праспяваць за Алесем Лютычам большасць музычных фраз. Але ў прадказальнасці і гэтай ненаўмыснай шчырасці таксама ёсць свая абаяльнасць: паспрабуйце паслухаць гэты альбом хаця б два разы і зразумееце, што так маглі б гучаць Foo Fighters, калі б нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці. Добра гэта ці дрэнна, пытанне рытарычнае.

https://open.spotify.com/album/3ydBP8QxwYGVbZn7H3EC7F?si=M09sSgh_TcGadKPe5nr3kA


Паміж папярэднім лонгплэем Naviband і «Адлігай» шлях у доўгія пяць год. Не трэба пераказваць усё тое, што адбылося цягам гэтага часу: усе мы і так цудоўна ведаем падзеі, абставіны, кантэкст. З 4 снежня 2019 году (дата рэліза альбома Naviband) гурт пераўтварыўся ў адзін самых актыўных і паспяховых эмігранцкіх праектаў – настолькі, што ўжо другі год запар збіраюць варшаўскую Progresja.

І вось нарэшце гурт сфармуляваў і сфарміраваў новую праграму – канцэптуальны альбом «Адліга» з 16 трэкаў. Некаторыя мы з вамі ўжо чулі: пяшчотныя хіты «Мама» і «Лістапад» з далікатным гучаннем вяртаюць у мэйнстрым традыцыю лагоднай, шчырай беларускай песні з яскравай мелодыкай. Яны, нібы паштоўкі з дзяцінства, пераносяць слухача ў аналагавы ўтульны сусвет цёплага саўнда.

Скразны нумар «Адлігі» і галоўны мэсэдж альбома – разбітая на чатыры кавалкі песня «Загляне сонца». Яна і фарміруе кароткі змест сэнсавай часткі: цемра не назаўсёды, у нас ёсць надзея. Фактычна, «Адліга» – мудборд, у якім лірыка выконвае хутчэй функцыянальную ролю. Тэксты цудоўна спалучаюцца з музыкай фанетычна, але выходзяць на першы план зрэдку, калі ў песнях з’яўляецца канкрэтны лірычны герой.

На альбоме ёсць некалькі сапраўды шыкоўных песень. Тут можна вылучыць і хіты «Мама» і «Лістапад», пранізлівы лірычны сінгл «Прабач», цудоўную сваёй небанальнай аранжыроўкай «Стрэламі», атмасферную «Цёмную ваду». Але ў цэлым альбом вельмі роўны – гэта складанка з прыгожых лірычных кампазіцый, якая толькі ў канцы зрываецца ў танец пад назвай Life. А там, дзе музыкантам бракуе цікавых меладычных рашэнняў, песні пачынаюць гучаць і развівацца дзякуючы густоўным і дакладным аранжыроўкам Аляксандра Табольскага.

Цікава і вось што. На альбоме ёсць тры дуэты (Шура БИ-2, Palina, Mgzavrebi) і ў кожным з іх не хапае нейкай разынкі і адметнасці. Гэта роўныя, зразумелыя песні, якія добра кладуцца ў логіку альбома, але Арцём і Ксюша пачынаюць гучаць менавіта дуэтам – паміж імі цягам усяго альбома адбываецца сапраўдная хімія, і калі яны з’яўляюцца ў песнях паасобку, гэта нагадвае метафарычнае блуканне, пра якое шмат спяваецца на «Адлізе».

Naviband цяпер знаходзяцца ў цудоўнай студыйнай і канцэртнай форме. У Беларусі выпускаецца не так шмат падобнага гатунку музыкі: густоўнай, зразумелай, для ўсіх. І «Адліга» акурат падкрэслівае не толькі актуальнае гучанне гурта, але і яго сувязь з беларускай традыцыяй поп-музыкі. Хіба гэта не цудоўна?

https://band.link/NAVIBAND_adliga


Сёння будзе шмат цікавых відэа, якія вы, напэўна, ніколі не бачылі. Цяпер можна сказаць, што гэта крынж, але кліпы 80-х і 90-х здымаліся зусім для іншых мэтаў. І выдатна працавалі! Хто зрабіў з Вольскага бландынку? Як Кулінковіч касплэіў людзей у чорным? Навошта Ярмоленка біў малатком сцяну? У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» гісторыі эпічных беларускіх кліпаў

https://youtu.be/zc8juT9agHs


Мая новая кніга «Гвалт» ужо ў продажы. Гэта было цікавае падарожжа з дзесяці этапаў, кожны з іх — асобная гісторыя. Палёт кдбшніка над мінскім цыркам, фабрыка слёз і эксгумацыя чыноўнікаў, дзяльба кабанчыка і, канешне ж, коцікі — усе гэтыя сюжэты вам знаёмыя, але ў кожным ёсць прастора для размовы. Давайце размаўляць!

Я шчыра ўдзячны ўсім, хто дапамагаў мне ў стварэнні гэтай кнігі. Шчыра ўдзячны кожнаму з вас за падтрымку і распаўсюд інфармацыі пра «Гвалт». Калі ласка, раскажыце пра кнігу сваім сябрам — і гэта ўжо будзе вялікая справа.

Цяпер кнігу можна замовіць у выдавецтве «Янушкевіч» на сайце «Кнігаўка». А ўжо сёння вечарам, 23 студзеня, сустрэнемся на прэзентацыі. Варшава, Музей вольнай Беларусі (Foksal, 11), 19:00. Да сустрэчы!

https://knihauka.com/gvalt


Сябры. На вялікі жаль, гэты канал прызнаны экстрэмісцкім. Таксама экстрэмісцкім прызналі YouTube "Міністэрства сепультуры". Калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Я працягну распавядаць вам пра беларускую музыку, бо калі маўчаць, дык нічога і не будзе. Але будзьце асцярожныя і беражыце сябе. Абдымаю кожнага і кожную з вас!


Я ведаю, вы гэтага чакалі! Уплывовая прэмія Бульбяны Боўдзіла вяртаецца. Хто атрымаў яе ў гэтым годзе і за якія дасягненні? Глядзіце ўважліва, будзе шмат цікавага і нечаканага!

https://youtu.be/_XBY09evs_g


Сябры! Пакуль музычныя навіны на святочнай паўзе, дазволю сабе літаратурны офтоп. Запрашаю вас на прэзентацыю маёй новай кнігі ў Варшаве. Гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну няўтульную гісторыю. Яна пра нас: герояў і злодзеяў, правільных і няправільных, тутэйшых і не тутэйшых. Яна пра нашы слёзы. Нашае жыццё і нашу смерць. Буду рады вас бачыць!

Далучайцеся —> https://www.facebook.com/events/2780730195445367


Сябры! Я вельмі ўдзячны кожнаму і кожнай з вас за тое, што былі побач у гэтым шалёным 2024 годзе. Спадзяюся, вам было камфортна і цікава са мной тут, у «Міністэрстве сепультуры» і дзе-там-яшчэ-таго-чарнуху-паказваюць. Кожны год я абяцаю вам, што працягну займацца сваёй справай і прынясу вам яшчэ больш цікавых гісторый пра беларускую музыку. Ну дык хай гэта і будзе нашай добрай традыцыяй. Вельмі люблю і цаню кожнага і кожную з вас. Дзякуй за падтрымку і да сустрэчы ў 2025 годзе! Будзе шмат прыемных сюрпрызаў, абяцаю❤️


А вось і апошні выпуск Сепультуры ў гэтым годзе. Самы аб'ектыўны рэйтынг беларускіх альбомаў 2024! Глядзіце, пішыце ў каментарах пад ролікам свае варыянты. Давайце спрачацца!

https://youtu.be/MKVHiiir58E

3.8k 1 14 11 95

Прывітанне, сябры! Прынёс вам плэй-ліст з майго топ-10 самых крутых альбомаў года (+2 бонусы). Забірайце сабе і слухайце. Там шмат прыгажосці!

https://open.spotify.com/playlist/6Ti6cxHNrsyxydvA6gSF6e?si=b3b67468d6dc4569

3.1k 0 16 17 64

На цяперашняга Міхалка балюча глядзець, а яго канцэрты — гэта проста сорам. Чаму так адбылося? Дакладнай інфармацыі бракуе, таму я сабраў для вас пяць тэорый. Залятайце глядзець!

https://youtu.be/u70iDTBqnmM


У самым канцы мінулага году здарылася неспадзяванка: на YouTube з’явіўся кліп абсалютна новага праекту Sw@da x Niczos. І гэта было вельмі свежа і натхняльна! Сапраўдны падляскі рэйв, аўтэнтычны і сучасны адначасова, сыры і дужа вайбовы.
За год праект Нікі Юрчук і саўндпрадусара Sw@da навыпускаў багата трэкаў і выступіў шмат на якіх беларускіх фестывалях, а ўжо пад канец 2024 году (лічыце, праз год пасля свайго дэбюту) музыканты выдалі дэбютны альбом #Indawoods.

Большасць трэкаў з гэтага рэлізу ўжо выходзіла асобнымі сінгламі. І тая самая Chadžu ja, для альбома перазапісаная ў студыйным фармаце, і нааўтацюнены бэнгер Nakrashana з усходнім вайбам, і ідэальны саўндтрэк для вашай шалёнай вечарыны Vysoko Letaju, і больш павольны і атмасферны Mahnit. Фактычна, для альбома музыканты падрыхтавалі тры новыя кампазіцыі, але яны ідэальна кладуцца ў логіку #Indawoods.

Гэта лаканічны, але і вельмі змястоўны альбом, які спалучае і сучасную электроніку, і аўтэнтычную падляскую гаворку, і класныя мелодыі. У Sw@da x Niczos шмат зусім юнацкай і абсалютна чароўнай і абаяльнай энергіі, і гэта адразу адчуваецца ў альбоме: гэта хіба не самыя мудрагелістыя песні, але гучаць яны настолькі шчыра і нахабна, што ты верыш у іх і хочаш, каб гэтая вечарына працягвалася. Ні нудоты, ні непатрэбнага акадэмізму, ні фанабэрыстасці — зразумелая выдатная канцэпцыя і пульсуючая маладая энергія. На такіх складніках можна збіраць шматтысячныя рэйвы.

https://youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_mMn7ryE_taQYDRWXBgF3e2SrcSOUWGI3A&si=i9jcEO6Eeg-Y1LJG


Прынёс вам дужа цікавую гісторыю. Памятаеце гурт "Радиоволна"? Яны яшчэ спрабавалі паехаць у 2018 годзе на Еўрабачанне, але паехаў Alekseev. Дык вось, вакаліст гурта цяпер зорка ва Ўкраіне і нашмат больш актуальны, чым той жа Alekseev. А вось яго былы паплечнік — гітарыст гурта Trubetskoy. Карацей, там шмат усяго цікавага! Залятайце і глядзіце

https://youtu.be/_mAB_o7Lswo


Вітаю, сябры!

Сёння я прыйшоў да вас з навінамі і распавяду, што цікавага з’явілася ў нашым утульным Міністэрстве сепультуры.

А з’явіліся новыя прапановы для супорцераў канала —> https://buymeacoffee.com/charnukha/membership

Распавяду падрабязна пра кожную з іх.

💀Прыёмная (7 еўра на месяц)

Па гэтай падпісцы вы атрымаеце ранні доступ да выпускаў Міністэрства сепультуры, а яшчэ доступ да плэй-ліста з беларускай музыкай на Spotify, які будзе рэгулярна папаўняцца новымі песнямі.

💀Пінжак (15 еўра на месяц)

Гэта варыянт падпіскі для тых, хто хоча атрымліваць і штомесячны плэй-ліст з сусветнай музыкай, і мець доступ да плэй-лісту з беларускай музыкай. Бонусам — ранні доступ да выпускаў Міністэрства сепультуры.

💀Намеснік міністра (100 еўра на месяц)

Самы дарагі і эксклюзіўны варыянт падпіскі, але і прапанова вельмі цікавая. Намеснікі міністра атрымаюць доступ да штомесячных стрымаў з вядомымі беларускімі музыкантамі ў фармаце інтэрв’ю. Вы будзеце мець магчымасць задаваць свае пытанні ў чаце і быць актыўнымі ўдзельнікамі кожнага стрыма. Да таго ж, вы атрымаеце поўны пакет доступаў да іншых фарматаў: ранні доступ да новых відэа, доступ да плэй-ліста з новай музыкай, доступ да штомесячных плэй-лістоў з сусветнай музыкай і штомесячны эксклюзіўны матэрыял пра незвычайных музыкантаў.

Дзякуй вам за тое, што падтрымліваеце Міністэрства сепультуры. Без вас яго б папросту не існавала. Да таго ж, падтрымліваючы канал, вы даеце магчымасць гледачам унутры краіны глядзець новыя відэа. Гэта важна!

На наступным тыдні вас чакае новае відэа з дужа нечаканай гісторыяй. Да сустрэчы ў Міністэрстве!

Ваш міністр.


Калі вам спадабаўся выпуск пра Пятлю, можаце сказаць мне дзякуй вось тут. Дарэчы, планую ў хуткім часе дадаць новыя прапановы для падпісчыкаў Міністэрства сепультуры. Раскажу вам пра іх у чацвер, а пакуль збіраю вашыя ідэі: што б хацелася ўбачыць сярод новых падпісак? Магчымасць прапанаваць тэму для выпуску? Беларускія плэй-лісты? Пішыце свае варыянты ў каментарах!

https://buymeacoffee.com/charnukha


Сабраў для вас усе альбомы «Петли пристрастия» і паказваю, як гурт ледзь не аддалі рускаму року. Як гэта было? Залятайце глядзець!

https://youtu.be/-CbirNjiFlg

2.8k 0 23 12 151

Адбыўся наш музычны батл з Сашам Табольскім на кайфовым канале «Падабайка». Як думаеце, хто перамог?

Адказ шукайце тут —> https://www.youtube.com/watch?v=U47JiHZFkog

3.7k 0 15 4 109
20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.